Бясплатны хостынг

Цуда-пас Грабоўскага, дасягненьне Джозэфа падрэзаныя “крыламі” “каршакі” ды “мядзьведзі”-пераможцы – НХЛ 30 сьнежня

Апублікавана Дзяніс Талпека on Сне 31st, 2008 у рубрыцы НХЛ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Цуда-пас Грабоўскага, дасягненьне Джозэфа падрэзаныя “крыламі” “каршакі” ды “мядзьведзі”-пераможцы – НХЛ 30 сьнежня

Канадская частка “беларускіх” каманд НХЛ скончыла выступленьні ў 2008-м годзе ў добрым настроі. Гадзіны часу, каб завалодаць перамогай і “Манрэалю”, і “Таронта” не хапіла: вікторыі былі атрыманы па булітах і авэртайме адпаведна. Радасна, што адзін з прыгожых момантаў вечара стварыў Міхаіл Грабоўскі – яго галявы пас з-за сьпіны стаў адным з лепшых эпізодаў у адбыўшыхся 8-мі гульнях.

Мікалай Кулемін пасьля паса беларуса – аднаго з прэтэндэнтаў на тытул лепшага навічка сэзона – застаўся перад пустымі варотамі і, спыніўшы сваю 8-матчавую безгалявую сэрыю скараціў перавагу “дзятлаў” – 1-2. Міхаіл на добрай хуткасьці наблізіўся да варот Ёхана Хэдберга, вырашыў не кідаць і, паехаўшы за вароты, прыняў нечаканае і эфектнае ды эфэктыўнае рашэньне: пас з-за сьпіны з-за варот ня гледзячы ў бок партнёра пакінуў усіх “трэшэраў” у стане назіральнікаў.

Яшчэ адзін эпізод, які ставрыў для партнёраў Міхаіл Грабоўскі, павінен быў завяршацца голам, аднак на гэты раз Ёхан Хэдберг пагрозу адвёў: беларус у выхадзе 2 на 1 мог кідаць сам, ды вырашыў аддаць перадачу крыху назад на знаходзіўшагася ў лепшай пазыцыі Нікласа Хагмана.

2008-12-30_tor-atl_2.jpg

Кёрціс Джозэф - першая зорка матчу // Фота: Graig Abel Photography

Гульня беларускага форварда была адпаведна адзначана заакіянскімі спецыялістамі: у яго другая зорка гульні.

Перамогу ж камандзе прынёс кідком ад блакітнай лініі Павел Кубіна, выкарыстаўшы большасьць. Апошняя перамога ў годзе стала для Керціса Джозэфа ў гэтым сэзоне… першай. Не зьдзіўляйцеся – да гэтуль 41-гадовы ветэран перамагаў апошні раз 5-га красавіка. Тады ён адолеў “Ванкувэр”.

Доўгачаканая перамога стала для Джозэфа 450-й у кар’еры – тройка супэрсэўваў стала чыньнікам прызнаньня галкіпера лепшым гульцом сустрэчы. Заслужыў павагі працай апошнім вечарам і Хэдберг – 43 “сэйвы”.

Беларускія “канадцы” праводзілі другую сустрэчу запар у цёплых фларыдскіх шыротах – зараз з “маланкамі”, і ізноў атрымалі ўнушальную падтрымку… ад гледачоў: такое ўражаньне, што куды б яны ня ехалі паўсюль знойдзецаа парачка тысяч заўзятараў самага тытулаванага клюбу НХЛ. Кэры Прайс, які адвёў 2 з 3-х булітаў ды 21 з 22-х падчас асноўнага часу, казаў у гэты раз нават пра 5 тысяч!

Маглі 100-гадовыя выйграць і ў час асноўны час, ды вось кідок нашага Андрэя Касьціцына ў барацьбе з двума гульцамі гаспадароў з вострага вугла прышоўся ў перакладзіну за лічаныя секунды да канца трэцяга перыяда.

У авэртайме выратаваў “маланак” ужо лежачы на лёдзе Майк Сьміт (спыніў 28 з 29-ці): выкінутая ўверх пальчатка спніла кідок Макса Ляп’ера па ўжо здавалася б неабароненых варотах. Што ў форварда не атрымалася ў дадатковай пяціхвіліны, ён зрабіў у булітах – перамога гасьцей 2-1.

Статыстыка беларусаў:
Міхаіл Грабоўскі – 16:14, 0+1, +1, 3 кідкі, 2-ая зорка сустрэчы.
Сяргей Касьціцын – 17:05, 2 кідкі.
Андрэй Касьціцын – 20:16, 1 кідок.

З цікавсьцю чакаліся паедынкі ў Дэтройце, куды ў госьці прыехалі перамагаўшыя ў апошніх 9-ці гульнях “каршакі” з Чыкага, ды ў Піцбурге, які наведалі “мядзьведзі”.

Сакрушальны поступ бостанцаў працягнуўся і яны атрымалі сваю 9-тую перамогу запар (5-2) ды ўпершыню выйшлі на адзінаасобнае першае месца ў чэмпіянаце. У адным з сямі апошніх матчаў у гэтым годзе ў “акул” з Сан-Хасэ ёсьць шанец завалодаць тронам – трэба перамагаць “Мінэсоту”.

Марк Савар і Дэніс Уайдман набралі ў Піцбурге па 3 (1+2) ачкі, а Цім Томас (32 “сэйвы”) зарабіў 7-ю перамогу запар. У апошніх 26-ці гульнях у “Бостана” – 23 (!) перамогі (+23=1-2) з розьніцай шайбаў 106-51. 9 перамог запар “мядзьведзі” атрымлівалі апошні раз амаль 26 кадоў назад – тады каманда Бары Педэрсана і Рэя Бурка выйгравала ў студзені 1983-га 9 запар, 1 раз згуляла ў нічыю і потым перамагла яшчэ 5 разоў. Зараз сытуацыя падобная: 5 вікторый – адна параза – яшчэ 9 вікторый.

А вось для “Хоўкс” бітва “крылатых” аказалася правальнай – 0-4 (дублем адзначыўся Ёхан Франтцэн). Цяжкае выпрабаваньне ў адсутнасьці прапускаўшага другую гульню запар з-за траўмы нагі лідэра абароны Нікласа Лідстрама Тай Конклін вытрымаў цудоўна – 36 “сэйваў” і сёмы “сухі” матч у кар’еры.

Цяпер чакаемая ўсім Чыкага гульня на адкрытым воздухе на бэйсбольным стадыёне супраць “чырвоных крылаў” у першы дзень новага года, якая зьбярэ 70 тысяч гледачоў, стане магчымасьцю рэваншыравацца.

У перадапошні дзень года гаспадары былі занадта гасьцепрыімнымі – толькі дзьве перамогі ў 8-мі гульнях, а каманды Захаду капітулявалі поўнасьцю перад усходам – 3 паразы ў дамашніх гульнях. І гэты пры тым, што “сэнатары” з Аттаву дагэтуль апошні раз перамагалі 30-га кастрычніка і прыехалі ў Эдмантан маючы ў пасіве 12 гульняў запар без вікторый (+0=2-10). І хоць ідучы восьмым саступіўшы “капіталістам” 2-4 “Баффала” яшчэ далёка, новы год канадцы пачнуць у добрым настроі – мінімальная вікторыя 3-2.

Перамог і добрага настроя і Вам у Новым годзе, паважаныя Беларусы!

Астатнія вынікі:
Ванкувер – Філядэльфія – 2-3 (“лётчык” Сімон Ганье атрымаў траўму ўжо праз 15 секунд знаходжаньня на пляцоўцы)
Сэнт-Луіс – Ню-Джэрсі – 3-4 (Зак Пэрыс 2+0, мае ўжо 21 гол у сэзоне

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!