Бясплатны хостынг

Мінімальны час Руслана Салея і максымальны – Сяргея Касьціцына: агляд гульняў НХЛ за 21 сьнежня (+фота)

Апублікавана Дзяніс Талпека on Сне 22nd, 2008 у рубрыцы НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Пасьля ўчорашняга посьпеху Сяргея Касьціцына, які ўпершыню ў сэзоне закінуў двойчы і быў прызнаны лепшым гульцом сустрэчы, на беларускую заакіянскую НХЛаўскую вуліцу пасьля нядаўняй траўмы Касьціцына-старэшага ізноў прыйшлі навіны, што вымушаюць патурбавацца за нашых хакеістаў. Толькі 5 хвілін 18 секунд у матчы з “Фларыдай” правёў лепшы абаронца Беларусі.

Руслан Салей выйшаў з “пантэрамі”, у складзе якіх гуляў у мінулым сэзоне, як і звычайна, у першым спалучэньні. Адгуляў 7 зьмен у першым перыядзе, а ў другім зьявіўся толькі на 9-й хвіліне, але ўжо праз 8 секунд ізноў накіраваўся на лаву запасных. Пасьля гэтага ён на лёдзе не зьяўляўся. Заакіянскія СМІ пакуль не паведамляюць пра прычыны такога кароткатэрміновага выхаду Руслана.

Трэба нагадаць, што Тоні Граната на мінулым тыдні аднойчы ўсадзіў Руслана Салея назіраць за гульнёй з прэс-боксаў, растлумачыўшы такі ход канкурэнцыяй ў камандзе. Пасьля беларус зьявіўся на лёдзе ізноў, але замест звычайных для яго 20-24-х хвілін правёў на пляцоўцы меньш за 17.

У двух апошніх сэзонах Руслан выходзіў на лёд па 82 разы, а пасьля трэйду з “Фларыды” у “Каларада” мог нават правесьці ў чэмпіянаце і 83 (!), але такому незвычайнаму паказчыку перашкодзіла траўма напрыканцы рэгуляркі.

Без дапамогі беларуса “лавіны” саступілі “Фларыдзе” у гасьцях 0-3. Гэта адбылося толькі другі раз за гісторыю супрацьстаяньняў каманд. Мінулыя 8 сустрэч у Фларыдзе заканчваліся на карысьць “лавін”. Зьмена традыцыі дазволіла “пантэрам” абыйсьці ў табліцы лігі “лавін” ды перашкодзіць тым параўняцца з зонай плэй-оф у сваёй канфэрэнцыі.

Прайграў ноччу і “Манрэаль”. Андрэй Касьціцын з траўмай калена працягвае знаходзіцца пад наглядам эскулапаў каманды, а яго стан апісваецца дактарамі “з дня на дзень”. Тым часам Сяргей Касьціцын ізноў выходзіў у спалучэньні з Аляксеем Кавалёвым і Томашам Плеканецам. І калі з “шаблямі” іх спалучэньне прынесла перамогу ў авэртайме (два галы Сяргея прышліся на асноўны час, а гол расейца стаў пераможным у дадатковай 5-хвілінцы), то з “Каралінай” канадскі клюб саступіў 2-3, зарабіўшы адзін пункт.

Касьціцын-малодшы быў не такім актыўным, як дзень раней, калі ён кідаў па варотах ажно 7 разоў і перавёў сустрэчу ў пераможны для “канадцаў” авэртайм. На гэты раз ён правёў на пляцоўцы 19:01 (сярод форвардаў больш толькі ў яго партнёраў па спалучэньні), не адзначыўся пратакольнымі баламі і стрэліў па варотах толькі раз. Яго месца “палявальніка” у супрацьстяньні з “Каралінай” заняў знаходка “Манрэаля” навічок Мэт Д’Агасьціні: 6 кідкоў і гол.

2008-12-21_mon-car.jpg

Кэм Уорд толькі пры дапамозе Ёні Пітканена адводзіць небясьпеку ў выглядзе Мэта Д'Агасьціні // Фота: Andre Ringuette/NHLI via Getty Images

Акрамя беларускай часткі навін трэба адзначыць эпізод у сярэдзіне трэцяга перыяду, калі “канадцы” закінулі шайбу ў вароты “ураганаў”, але яе арбітр не залічыў з-за выдаленьня… абаронцы “Караліны” (хоць больш справядліва было адмяніць яе з-за атакі Майка Камісарэка на Кэма Ўорда). Незразумелае рашэньне арбітра, не залічыўшага гол Гіёма Лятэндрэса, расчараванага такім разьвіцьцём падзей, не пакінуў без разгляду Роберт Ланг, які стрэлам ад борта рэалізаваў колькасную перавагу – 2-2.

Перамогу “Караліне” прынес Туома Рууту: ён першым дацягнуўся да праціснуўшайся паміж ног Кэры Прайса шайбы, якая спынілася каля самай штангі. 3 (1+2) ачкі ў гульні набраў Эрык Стаал.

Статыстыка беларусаў:
Сяргей Касьціцын – 19:01, 1 кідок.
Андрэй Касьціцын – траўма калена, вяртаньне – з дня на дзень.
Руслан Салей – 5:18.

Учора таксама “Бостан” працягнуў сваё ўражваючае нечакана сьмелае ды рашучае шэсьце па пляцоўках Паўночнай Амэрыкі, адолеўшы ў гасьцях “Сэнт-Луіс” 6-3. “Мядзьведзі” за 25 апошніх гульняў набралі 43 ачкі (+21=1-3).

Да статыстычных рэкордаў “Бостана” таксама добра выглядаючым апошнім часам “Ню-Джэрсі” ды “Філядэльфіі” яшчэ далёка, але іх гульня выклікала ня меньш увагі. Апошнія 10 гульняў яны правялі, як гаворыцца “нос у нос”: +7=1-2. І хоць на гэты раз перамаглі “д’яблы” 3-2, без ачка не засталіся і ўжо, напэўна, амаль запамятаваўшыя як прайграваць у асноўны час “лётчыкі”.

2008-12-21_phi-njd.jpg

Майк Рапп і Джош Грэттан дэманструюць прынцыповасьць сустрэчы // Фота: Al Bello/Getty Images

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Мінімальны час Руслана Салея і максымальны – Сяргея Касьціцына: агляд гульняў НХЛ за 21 сьнежня (+фота)”

  1. Kylio says:

    Зауважыу, што калi адзiн з братоу выпадае з гульнi, то у другога вырастаюць крылы, i ен выдае проста шэдауральную гульню…

  2. hockeyby.org says:

    а яшчэ добра працуе адсідка на трыбунах. ;)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!