Знаёмы беларусам па спробе загуляць у складзе менскага “Дынама” капітан зборнай Францыі Ларан Мэнье прывёў сваю каманду і на “Кубак Палесься-2009 Саюз-Віктан”. Вызначыўся ён на турніры ня толькі голам у вароты зборнай Латвіі і галявой перадачай у матчы з Беларусьсю, але й вялікім аб’ёмам чарнавой працы, якую выконваў на пляцоўцы. З сапраўдным лідэрам зборнай Францыі мы мелі размову адразу ж па заканчэньні матчу супраць латыскай каманды.
- Добрая гульня была сёньня. Мы лепш выглядалі, былі ў больш добрай форме, чым у першай гульні з беларусамі. Да таго ж мелі час на адпачынак – цэлы дзень, чаго ня было пасьля цяжкага і доўгага падарожжа ў Беларусь. Сёньня мы выглядалі значна лепей. Гэта тычыцца як абароны, так і атакі: закідвалі ў момантах, калі павінны былі закідваць.
- Што скажаце пра турнір і пра ўзровень супернікаў? Наколькі ён адрозьніваеццца ад іншых, у якіх давялося прымаць удзел? Ці дапамог турнір падрыхтавацца для Алміпійскага кваліфікацыйнага турніру?
- Міжнародныя турніры, у які мы прымаем удзел заўсёды даволі добрага ўзроўню – гэта заўсёды цікавыя спаборніцтвы. У нас ня так шмат шанцаў гуляць супраць такіх моцных супернікаў як Латвія і Беларусь, таму імі трэба карыстацца. Істотна для нас было і паспрабаваць свае здольнасьці з партнёрамі па камандзе, паглядзець як мы гуляем разам.
- Вы пакінулі ня так даўно “Дынама” Менск, у складзе якога так і ня здолелі замацавацца. Ці не шкадуеце, што спрабавалі свае сілы ў КХЛ?
- Я шкадую аб тым, што ў той час меў траўмы і ня быў здольны паказаць усе свае магчымасьці. Пасьля трэнер адмовіўся ад маіх паслуг, ня даў часу. Потым я вярнуўся ў швэйцарскі чэмпіянат. Вядома, што хацелася каб усё склалася лепш, але гэта жыцьцё. Упэўнены, што шанцы прадэманстраваць свае здольнасьці яшчэ будуць.
- Будзеце спрабаваць згуляць у больш моцным чэмпіянаце?
- Швэйцарская ліга вельмі добрая. Каманды абыгрываюць іншыя моцныя эўрапейскія каманды. Зараз каманда гуляе ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў. Швейцарская зборная перамагае такія каманды як Чэхія, Фінляндыя, Швэцыя… Ды і лічу, што ліга па сваім узроўні ня вельмі саступае КХЛ. Але я ўпэўнены, што змог бы гуляць у КХЛ, калі б праявіць сябе не перашкодзіла траўма. Так што – усё яшчэ наперадзе!
- Віталь Коваль: "Дзьве гульні ў Даніі для мяне на вагу золата"
- Батыст Амар: "Хацелі перамагчы ва ўсіх трох матчах"
- Кубак Палесься-2009 стартуе ў 2008 годзе
- Васіль Жаранкоў: "Усе арганізацыйныя пытаньні Кубка Палесься вырашаліся на самым высокім узроўні"
- Сяргей Ганчароў: "Кубак Палесься па колькасьці гледачоў саступае толькі Эўратуру"














Так, Ларан не пашкодзiу бы нашаму прадстаунiку у КХЛ. Шкада, што былы настаунiк так i не дау магчымасьцi яму паспрабаваць сябе у гэтай лiзе…
У нас ёсьць фотка – Ларан на фоне эмблемы ХК “Гомель”.
А калі яе фоткалі дык прапанавалі калі не адразу завесьці яго ў гомельскую распранальню, дык хаця б надзець на яго клюбны свэтэр.
Хай бы i заставауся ужо у нас! Нiхто б не быу супраць!
Трэба Аляксееву прапанаваць каб яго разам з Амарам забіралі.
Толькі вось баюся бабла ня хопіць у клюба.
Ну хоць на аднаго хопiць? Цi потым прыйдзецца усiм гульцам каманды без зп сiдзець? I на сусрэчы дабiрацца сваiм шляхам…