Зборная Палесься на гэтым турніры згуляла ўсяго адну гульню, але ж нават у ёй амаль не зачапіла зборную Латвіі. Роўная гульня ішла да апошніх хвілінаў і толькі ў дадатковы час высьветліўся пераможца ў гэтым матчы.
“Я баяўся гэтай каманды нават болей чым зборнай Беларусі“, – сказаў пасьля матчу галоўны трэнэр зборнай Латвіі Алег Знарок. “Усё ж такі сёньня мы процістаялі зборнай двух клюбаў, што ідуць на другім і трэцім месцы ў беларускім чэмпіянаце. Нашая ж зборная у большасьці складзеная з гульцоў клюба, які ў той жа лізе займае 11 месца”, – дадаў ён.
З першых хвілінаў і адна і другая каманда вялі гульню на вельмі вялікіх хуткасьцях. Але ж у першай дваццаціхвілінцы болей пашанцавала латышам. Спачатку на 12-й хвіліне скарыстаўся колькаснай перавагай на пляцоўцы абаронец Яніс Андэрсанс, які моцным кідком ад блакітнай лініі адкрыў адлік закінутым галам у гэтай сустрэчы. Ну а другі гол палешукі прывезьлі самі сабе. За дзьве хвіліны да перапынку Яўген Крывамаз заняў вельмі няўдалую пазыцыю каля варот і ня толькі закрыў агляд Ігару Брыкуну, але й стаў ускосным вінаватцам закінутай шайбы. Пасьля кідка Мікеліса Рэдліхса шайба рыкашэтам ад канька Крывамаза ўскочыла ў вароты.
Другі пэрыяд жа цалкам застаўся за палешукамі. Аляксандр Андрыеўскі і Яўген Лебядзеў шукалі патрэбныя спалучэньні пад час самой гульні, бо часу да таго ў каманды амаль што не было. Са словаў Уладзіслава Брызгалава, які быў вызнаны лепшым гульцом матчу, ён толькі сёньня ўранцы дазнаўся пра свой удзел у матчы. Але ж нягледзячы на пэўныя праблемы, трэнэры змаглі намацаць патрэбныя зьмены і, перакраіўшы тройкі, ў другім пэрыядзе зраўнялі лік. Спачатку Брызгалаў “наматаў” некалькі колаў вакол варот Муштукова, цягаючы за сабой амаль што ўсё зьвяно латышоў. А калі Ўлад аддаў пас на Мікіту Осіпава, таму заставалася толькі закінуць у пустыя вароты з самай мяжы брамніцкай пляцоўкі. За хвіліну да канца пэрыяду лічбы на таблё зраўняў Цімафей Філін.
Дзьве шайбы, якія ўляцелі ў сетку ў другім пэрыядзе калі й ня выглядалі “братамі-блізьнюкамі”, дык па адлегласьці ў часе рэальна маглі б так называцца. Правал у абароне зборнай Латвіі дазволіў зборнай двух клюбаў выйсьці наперад, але ўжо праз 25 сэкундаў Уладзіслаў Вадалажскі аднавіў “статус-кво”.
На жаль палешукі не скарысталіся рэальным шанцам выйграць у асноўны час. За 20 сэкундаў да канца сустрэчы яны мелі колькасную перавагу ў два палявыя гульцы, аднак жа трэнэры не рызыкнулі зьняць брамніка і пайсьці “ва-банк”. У выніку – дадатковы час і вырваная з боям перамога зборнай Латвіі.
[slideshow id=20]
ЛАТВІЯ – ПАЛЕСЬСЕ 4:3 ат (2:0, 0:2, 1:1, 1:0)
20.12.2008@13:00. Гомельскі лядовы палац, 600 глядачоў.
Судзьдзі: Максім Сідарэнка (Беларусь), Андрэй Гаўрыленка (Беларусь), Васіль Каляда (Беларусь).
Склады: ЛАТВІЯ: Муштукоўс; Ерафееўс – К. Рэдліхс, Шталс – Берзіньш – М. Рэдліхс; Андэрсанс – Я. Рэдліхс, Вадалажскіс – Бліноў – Печура; Сотніекс – М. Шырокаў, Мейя – Бранцыс – Жэлубоўскіс; Савіелс (к) – Цыбульскіс, Зэмбергс – Данілычс – Хартманіс. Галоўны трэнэр: Алег Знарок. ПАЛЕСЬСЕ: Брыкун; Хозаў – Дрындзін, Вейсман – Тврдон – Волчак; Крывамаз – Аляксандэр, Коўшык – Осіпаў – Савілаў; Навіцкі – Дурноў, Сусла – Мусіенка – Ц. Філін; Філічкін – Ярковіч (к), Елісеенка – Клімін – Брызгалаў. Трэнэры: Аляксандр Андрыеўскі, Яўген Лебядзеў..
Галы: 11:23 1-0 Андэрсанс (Печура, Блиноў – больш.); 18:03 2-0 М. Рэдліхс; 17:07 2-1 Осіпаў (Брызгалаў); 19:03 2-2 Ц. Філін (Тврдон, Вейсман); 46:33 2-3 Коўшык (Навіцкі, Савілаў); 46:57 3-3 Вадалажскіс (Печура); 64:07 4-3 Мейя (Жэлубоўскіс, Бранцыс).
Брамнікі: Муштукоў (00:00-64:07 – 88.00%) – Брыкун (00:00-39:51 – 88.24%), Буйко (39:51-64:07 – 88.24%).
Кідкі: 34-25 (10-7, 14-9, 7-6, 3-3).
Штрафы: 10-12 (0-6, 4-0, 6-6, 0-0). ЛАТВІЯ: М. Рэдліхс, Зэмбергс, Я. Рэдліхс, М. Шырокаў, Савіелс. ПАЛЕСЬСЕ: Навіцкі – 4, Вейсман, Клімін, Хозаў, П. Волчак.
Лепшыя гульцы: Юрыс ШТАЛС (Латвія) – Уладзіслаў БРЫЗГАЛАЎ (Палесьсе).














Нешта я не зразумеў з Брызгалавым сытуацыю. Гэта каманда Палесься хоць трэніравалася разам?
Ня ведаю, цi яны трэнiравалiся разам, але выглядалi вельмi прыстойна, ды i пяцеркi былi размеркаваны па клюбнаму прынцыпу. Нашы спадабалIся болей за латышоу. Выглядалi пасьвяжэй, мабыць таму, што госьцi праводзiлi 3 сустрэчу за авпошнiя тры днi))))
Я разумею, што ўсе гралі па сваіх клюьных спалучэньнях, але калі хакеіст даведваецца ўранку, што ён будзе гуляць за зборную (якую-ніякую, але ж) увечары ды яшчэ і становіцца лепшы у гульні. Гэта для гульца тое ж, як студэнту прачнуцца сярод ночы і пачаць расказваць лагарыфмы ды формулы тэорыі верагоднасьці (ці імавернасьці
.
А нарвежцы, якія адмовіліся ад удзелу ў турніры і заблыталі тым самым формулу, з кім-небудзь гулялі ў гэты ж час?
Яны разам згулялі толькі сёньня раніцаю на раскатцы. Напэўна тады ж вырашалася хто будзе гуляць з “Гомеля”. Андрыеўскі і Лебядзеў па папярэдняй дамоўленасьці далі ў каманду па роўнай колькасьці гульцоў.
Цікавая дарэчы ў зборнай Палесься форма. Хто дызайнер?
Так вось яно што. Было прыкметна, што склад каманды на сеньняшнюю сустрэчу адрозьнiвауся ад таго, што мы бачылi у папярэднiм спiсе.
Ты б яшчэ лайнапы пабачыў! Там здаецца выкрэсьлівалі на хаду, кагосьці дадавалі. Нумары ўсе ад рукі напісаны.
) А папярэднія сьпісы яны вельмі прыблізныя.
Я казау пра тыя сьпiсы, што ты рабiу, калi гаварыць пра тыя, што у буклетах, то яны вызываюць толькi усьмешку…
А на конт формы, то такая ж была i у тым годзе, калi я не памыляюся, а вось хто дызайнер, нават ня ведаю…