На прэсавай канфэрэнцыі пасьля матчу Латвія – Францыя на “Кубку Палесься-2009 Саюз-Віктан” галоўны трэнэр зборнай Латвіі Алег Знарок закрануў тэму выкліку да зборных гульцоў КХЛ.
“Розныя каманды па-рознаму ставяцца да выкліку сваіх гульцоў да нацыянальных зборных. Вось менскае “Дынама” адпусьціла сваіх да вашай зборнай, а наша рыскае “Дынама” амаль нікаго нам не дало. Я іх разумею, кожны клюб хоча даць перапынак сваім лідэрам, даць ім адпачыць перад наступнымі матчамі ў КХЛ“, – сказаў ён.
Таксама Алег Знарок ёсьць і галоўным трэнэрам клюбу Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ) ХК МВД, дзе гуляюць Алег Антоненка і Аляксей Угараў. Наконт адсутнасьці гэтых двух хакеістаў у зборнай Беларусі ён сказаў наступнае: “Я адпускаў да зборнай Беларусі і Антоненку і Ўгарава. Іншая справа – чаму яны зараз не гуляюць? Мабыць яны самі палічылі, што стаміліся і ім трэба адпачыць? У нас было тры выходных і абодва хакеіста былі ў Менску. Я бачыў выклік да зборнай, але ж ня ведаю іхных асабістых стасункаў са зборнай і не магу камэнтаваць іх адсутнасьць у камандзе“.














Дык Дынама i есьць базавы клюб для зборнай. Тут усе зразумела. Як бы гэта выглядала, каб у зборнай адсутнiчалi яго прадстаунiкi!?
Сытуацыя з Антоненкай і Угаравым сапраўды цікавая. Напэўна, вырашылі, што лепш будзе канікулы сабе зрабіць перадкалядныя. Ды і “Дынама” прадстаўніцтва ў зборнай падтрымала. Усе задаволеныя.
Перамаглi усе ж такi у турнiры, значыць усе было зроблена праывiльна!!!