Бясплатны хостынг

Кубак Палесься-2009: Беларусь – Латвія 2:1

Апублікавана hockeyby.org on Сне 19th, 2008 у рубрыцы ЗБОРНЫЯ, Кубак Палесся-2009. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Эмблема "Кубка Палесься-2009"Даволі цяжкай стала для зборнай Беларусі і другая гульня на “Кубку Палесья”. Нават запіс у пратаколе сустрэчы дзе пазначаныя кідкі па варотах не павінен уводзіць чытача ў зман. Горача была і ў адных, і ў другіх варотаў. Усе тры галы сустрэчы былі закінутыя ў большасьці, а беларусам дапамглі частыя выдаленьні латыскіх хакеістаў.

Першую шайбу ў матчы латышы закінулі на 33-й хвіліне, атрымаўшы падарунак ад гаспадароў у выглядзе выдаленьня Дзьмітрыя Мялешкі. Атрымаўшы на “пятаку” дакладную перадачу ад партнёра, Крыш’яніс Рэдліхс прабіў Віталя Коваля. Але ўжо праз чатыры хвіліны беларусы адпомсцілі гасьцям. Чацьвёртае па ліку выдаленьне капітана зборнай Латвіі Агрыса Савіелса стала сапраўды чорным для каманды. Дзьмітры Дудзік, заняўшы сваю ўлюблёную пазыцыю на левай штанзе, дачакаўся моцнага кідка ад Яўгена Кавыршына і ў патрэбны час падставіўшы клюшку запісаў на свой рахунак яшчэ адзін гол на турніры.

Яшчэ паўтары хвіліны спатрэбілася беларусам, каб усталяваць канчатковы лік у сустрэчы. Моцны кідок Ігара Шведава з правага флянгу ад блакітнай лініі Муштукоў адкінуў улева, але там ужо Дзьмітры Мялешка ў адзіны дотык даслаў снарад у адваротным накірунку. Зноў адбітую брамнікам шайбу з самай мяжы варатарскай пляцоўкі дабіў Андрэй Міхалёў.

Наогул можна казаць аб тым, што ўся гульня была зробленая ў другім пэрыядзе. Болей за тое, адлегласьць у часе паміж першай і апошняй шайбай у матчы скалала каля пяці з паловай хвілінаў. У астатнія хвіліны матчу беларусы некалькі разоў неабавязкова выдаляліся, але ж ні гэта, ні замена Муштукова на шостага палявога гульца не змаглі пераламіць хаду сустрэчы.

Эксперыментальны склад зборнай Латвіі, як яго ўжо пасьпелі ахрысьціць латвійскія журналісты, аказаўся даволі баявітым і сёньня ён прапанаваў гаспадарам турніру шчыльную гульню ў абароне, якую не маглі ўзрэзаць беларускія ўдарныя брыгады. Ну а тое, што рабіў на пляцоўцы брамнік гасьцей Эрвін Муштукоў, наогул заслугоўвае асабістай падзякі і ад трэнэраў, і ад гледачоў.

Нягледзячы на пройгрыш, гульня маёй каманды мне спадабалася“, – сказаў пад час прэсавай канфэрэнцыі галоўны трэнэр зборнай Латвіі Алег Знарок. – “Малайцы! Добра змагаліся! У гэтай камандзе зусім няшмат ад асноўнага складу зборнай Латвіі, але сёньня гэтыя хлопцы давялі, што яны – будучыня нашай нацыянальнай каманды“.

Не пашкадаваў добрых словаў на адрэсу супэрніка і галоўны трэнэр зборнай Беларусі Эдуард Занкавец: “Хацеў бы зазначыць, што зборная Латвіі традыцыйна дэманструе вельмі дысцыплінаваны хакей. Гульня гэтай каманды нават не залежыць ад таго, наколькі малады ў яе склад. Добрая гульня ў абароне – тое, што адрозьнівае гэтую зборную ад іншых“.

Заўтра зборная Беларусі мае дзень адпачынку і будзе чакаць зборную Ўкраіны ў фінале, які адбудзецца ў суботу 20 сьнежня. Латвія ж заўтра згуляе са зборнай Францыі і высьветліць хто зь іх паедзе ў Кіеў змагацца з датчанамі за трэцяе месца, а хто застанецца ў Гомелі, каб сустрэцца са зборнай Палесься.

БЕЛАРУСЬ – ЛАТВІЯ 2:1 (0:0, 2:1, 0:0)
18.12.2008@18:30. Гомельскі лядовы палац, 2400 глядачоў.
Судзьдзі: Александэр Барро (Францыя), Іван Дзядзюля (Беларусь), Дзьмітры Шабуневіч (Беларусь).
Склады: БЕЛАРУСЬ: Коваль; Антонаў – Макрыцкі, Чупрыс – Міхалёў – Мялешка; Копаць (к) – Магдзееў, Кулакоў – Круцікаў – Дудзік; Усенка – Сушко, Дзямагін – Кавыршын – Раманенка; Масленікаў – Шведаў, Андрушчанка – Стась – Яфіменка. Галоўны трэнэр: Эдуард Занкавец. ЛАТВІЯ: Муштукоў; Ерафееў – К. Рэдліхс, М. Рэдліхс – Берзіньш – Шталс; Я. Рэдліхс – Андэрсанс, Печура – Бліноў – Саўліеціс; Сотніекс – М. Шырокаў, Мейя – Бранцыс – Жэлубоўскіс; Савіелс (к) – Цыбульскіс, Хартманіс – Данілычс – Зэмбергс. Галоўны трэнэр: Алег Знарок.
Галы: 32:31 0-1 К. Рэдліхс (Шталс, Берзіньш – больш.); 36:37 1-1 Дудзік (Кавыршын, Раманенка – +2 больш.); 38:01 2-1 Міхалёў (Мялешка, Шведаў – больш.).
Брамнікі: Коваль (00:00-60:00 – 94.44%) – Муштукоў (00:00-58:26, 59:22-59:40 – 95.35%).
Кідкі: 43-17 (15-6, 17-7, 11-4).
Штрафы: 22-18 (14-4, 4-10, 4-4). БЕЛАРУСЬ: Макрыцкі – 12, Дудзік, Мялешка, Круцікаў, Кулакоў, Масленікаў. ЛАТВІЯ: Савіелс – 12, Цыбульскіс, К. Рэдліхс, Бліноў, Данілычс.
Лепшыя гульцы: Дзьмітры ДУДЗІК (Беларусь) – Эрвін МУШТУКОЎ (Латвія).

Фатограф: Тацьцяна Аднаочка

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Кубак Палесься-2009: Беларусь – Латвія 2:1”

  1. Kylio says:

    Спадабауся Дудзiк, вiдаць, нараджэньне сына прыдало яму дадатковыя сiлы. Быу здзiулены гульней нашых у большасьцi у трэцiм перыядзе, вельмi няудала дзейнiчалi, будзем чакаць фiналу i падтрымлiваць нашых суайчыньнiкау!!!

  2. hockeyby.org says:

    Дудзік як заўсёды – у патрэбны час, у патрэбным месцы. :)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!