
Андрэй Касьціцын
Мінулы вечар ізноў стаў удалым для бліскуча згуляўшага ў другой гульні запар Андрэя Касьціцына. На гэты раз побач зь ім ня было брата, які глядзеў за гульнёй з трыбун, таму Андрэй працаваў у гэтай гульні не толькі за сябе. Міхаіл Грабоўскі набраў чарговыя 2 ачкі, але гэта не перашкодзіла “Сан-Хасэ” дасягнуць найлепшага старту ў гісторыі НХЛ.
Шмат у чым дзякуючы намаганьням Андрэя, запомніцца на ўсё жыцьцё сустрэча з “Атлантай” для маладога форварда “канадцаў” Мэта Д’Агасьціні: ён закінуў першую шайбу ў НХЛаўскай кар’еры пасьля класнага праходу Касьціцына за варотамі, згуляўшы на дабіваньні, пасьля спробы беларуса прасунуць шайбу ў бліжні вугал.
Калі “Манрэаль” намаганьнямі Андрэя Маркава, таксама згуляўшага на дабіваньні, рэалізаваў большасьць, закінуўшы трэцюю безадказную шайбу ў гульні (Андрэй класна згуляў на “пятаку” у якасьці “слупа”), падалося, што гаспадары без асаблівых праблем павінны дабрацца да перамогі. Але на працягу нейкіх 59-ці секунд у другім перыядзе ўсё перакулілася: 3 кідкі “дзятлаў” – Кэры Прайс тройчы “дастае” з сеткі, і “Хабс” даводзіцца пачынаць усё спачатку.

Робэрт Ланг не толькі паспрабаваў на трываласьці суперніка ды агароджу, але і паставіў кропку ў гульні
І ізноў “Манрэаль” выходзіць наперад, дзякуючы вельмі падобнаму праведзенаму на пачатку гульні дзеяньню Андрэя Касьціцына за 5:11 да сырэны. Толькі на гэты раз, падабраўшы шайбу каля левага борту “на рагах” круга для ўкідваньня, навапалацкі манрэалец вырашае ісьці не за вароты, а на галкіпера – пасуе ўздоўж варот, і шайба ад лёгшага на лёд абаронцы, спрабаваўшага перапыніць яе ход на падрыхтаваўшага ўжо клюшку партнёра Андрэя, закатваецца ў вароты.
На апошняй хвіліне “Атланта” яшчэ пасьпела на гол Роберта Ланга ў пустыя вароты адказаць трапным кідком Джэйсана Ўільямса, але 19-ці сэкунд ёй не хапіла, каб зрабіць чарговы неверагодны камбэк.
“Манрэаль” пераможна працягнуў сваю самую працяглую ў гісторыі хатнюю сэрыю гульняў, а лепшым гульцом гульні цалкам заслужана быў прызнаны Андрэй Касьціцын.

Калі Андрэй Касьціцын зьяўляўся на лёдзе, каля варот "дзятлаў" станавілася горача
Дзякуючы гэтаму, цэлы блок агляду гульняў гульня апошняй ночы на канале “NHL-Network” можна назваць беларускім.
Выдатнае катаньне, разнабаковасьць хакейных навыкаў Андрэя Касьціцына (прадэманстраваныя ім учора катаньне і посьпехі ў гульні на “пятаку”), яго ўменьне зьмяняць хуткасьць гульні, падтрымліваючы як хуткія выпады, так і файна дапамагаючы ў пазыцыйных розыгрышах, праца ног – за усё гэта Андрэй атрымаў ад экспертаў “пяцёркі” (па пяцібальнай сыстэме).
Узгадаўшы пра мінулагоднія 26 галоў Андрэя Касьціцына, зь якіх 12 былі закінуты ў няроўных складах, заакіянскія аналітыкі прапанавалі гледачам у другім перапынку гульні “Манрэаль” – “Атланта” табліцу выніковасьці лепшых бамбардыраў каманды ў апошніх дзевяці гульнях: у ёй нулі ды адзінкі складалі пераважную большасьць лічбаў.
Таму зразумела, чаму камэнтатары ўзгадалі ў “беларускім” блоку Міхаіла Грабоўскага і чарговы раз адзначылі яго пэрспектывы ў барацьбе за тытул лепшага навічка сэзону, засяродзіўшы ўвагу на тым, што трэнер каманды Рон Уілсан неаднаразова падчас сваёй кар’еры дапамагаў хакеістам разьвіваць свае найбольш моцныя бакі гульні і падцягваць астатнія. Ізноў экспэрты адзначылі хуткасьць Міхаіла, а таксама ўпэўненасьць, якую прыдаюць закінутыя шайбы форвардам, нягледзячы на падчас не зусім добрыя выступленьні каманды.
Узгадвалі і пра Сяргея Касьціцына, які ў гэтай гульні на пляцоўку ўпершыню не толькі за гэты сэзон, але і калі прыняць да ўвагі і ўсю другую частку мінулага сэзону.

Нягледзячы на нарастаючую ўвагу да сваёй пэрсоны, Міхаіл Грабоўскі працягвае набіраць выніковыя балы
Што да сустрэчы “Сан-Хасэ” і “Таронта”, то яна стала ў нечым знакавай: “акулы”, адолеўшы гасьцей, зрабілі свой старт найлепшым у гісторыі НХЛ. Пасьля 25-ці гульняў 43 ачкі набіраў толькі “Манрэаль” – больш за 60 гадоў назад.
Заўзятарам “лістоў” і беларускага форварда можна парадавацца тым, што спалучэньне Міхаіла адзначылася двумя выніковымі стрэламі ды “не засьвяцілася”, калі “акулы” закідвалі свае шайбы ў першым перыядзе.
“Акулы” у першай дваццаціхвілінцы прадэманстравалі выдатную рэалізацыю шанцаў: з 6-ці момантаў, якія заакіянскія спецыялісты-статыстыкі палічылі небясьпечнымі, яны рэалізавалі 4. На гэтым можна было лічыць надзеі “лістоў” на трэцюю запар перамогу пахаванымі.
Наперадзе было яшчэ 40 хвілін гульні і, улічваючы моц суперніка, напэўна, асноўнай задачай стала для гульцоў “Таронта” паляпшэньне ўласных статыстычных паказчыкаў. Найбольш актыўнымі ў атацы падчас другой часткі гульні было, што становіцца ўжо звычайным, спалучэньне Грабоўскага з Мікалаем Кулеміным і Нікласам Хагманам. Менавіта яно закінула дзьве шайбы ў адказ: 2-5 (таронтаўцы прапусьцілі яшчэ раз на 44-й хвіліне, маючы колькасную перавагу).
Статыстыка беларусаў:
Андрэй Касьціцын – 14:15, 1+2, +2, 4 кідкі.
Сяргей Касьціцын – не гуляў.
Міхаіл Грабоўскі – 18:01, 0+2, +2, 3 кідкі.
Відэападборка гульнявых момантаў з удзелам беларусаў – на сайце eSport.by.
Іншыя вынікі 3 сьнежня:
Філядэльфія – Тампа Бэй – 4-3 (АТ)

Пасьля паразы "капіталістаў" дома "акулы" засталіся адзіным клюбам, хто не прайграваў у сваіх сьценах у асноўны час
Вашынгтон – Фларыда – 3-5
Калгары – Даллас – 1-3

У сустрэчы маладых ды задорных "кайоты" аказаліся мацней за "каралей"
Фінікс – Лас-Анджэлес – 4-2
- Цуда-пас Грабоўскага, дасягненьне Джозэфа падрэзаныя "крыламі" "каршакі" ды "мядзьведзі"-пераможцы - НХЛ 30 сьнежня
- Эфектыўны "безачковы" Авечкін, раззлаваны "першы" Кросбі і новы снайпэр "99-гадовых" д'Агасьціні - агляд канадскай хакейнай ночы НХЛ за 6 сьнежня (абноўлена)
- Мінімальны час Руслана Салея і максымальны - Сяргея Касьціцына: агляд гульняў НХЛ за 21 сьнежня (+фота)
- Няўдалая бітва за лідэрства для аднаго "беларускага" клюба і запаветны радок - для другога: агляд дня ў НХЛ
- Галявое вылучэньне Грабоўскага на тытул Лепшага навічка сэзону і парачка гульняў-блізьнюкоў у аглядзе дня НХЛ














Вiдаць, Андрэй усё ж такi знайшоу сваю гульню, толькi вось шкада, што малодшаму не даюць гуляць, але гэта ужо, мабыць, не нашыя справы, апошняе слова за Гi Карбона…