
Сёньня ўначы ў матчы каманд юніёрскай лігі Квэбэка (QMJHL) каманда Міхаіла Стэфановіча “Квэбэк Рэмпартс” разграміла на сваёй пляцоўцы “Бэй-Камю Дракарс” 10-1 (2-0, 4-1, 4-0). Беларускі нападнік закінуў 4 шайбы, вызначыўся паказчыкам карыснасьці +5 і быў прызнаны другой зоркай матчу.
Усяго на рахунку Міхаіла Стэфановіча пасьля 27 гульняў 33 (18+15) ачкоў, 10 хвілінаў штрафнога часу і паказчык [...]
Снежань 31, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »
Канадская частка “беларускіх” каманд НХЛ скончыла выступленьні ў 2008-м годзе ў добрым настроі. Гадзіны часу, каб завалодаць перамогай і “Манрэалю”, і “Таронта” не хапіла: вікторыі былі атрыманы па булітах і авэртайме адпаведна. Радасна, што адзін з прыгожых момантаў вечара стварыў Міхаіл Грабоўскі – яго галявы пас з-за сьпіны стаў адным з лепшых эпізодаў у адбыўшыхся [...]
Снежань 31, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Як паведамляе афіцыйны сайт Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ), на паседжаньні Палаты па разгляду дысцыплінарных парушэньняў КХЛ, якое адбылося 30 сьнежня, разглядалася пытаньне аб санкцыях у дачыненьні да брамніка чарапавецкай “Северсталі” Аляксандра В’юхіна.
Снежань 31, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »
У апошнім матчы, які правяло менскае “Дынама” ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ), беларуская каманда змагла заваяваць толькі адно ачко, прайграўшы чарапавецкай “Северсталі” па булітах 2:3. Уровень згуляўшы ўсе тры пэрыяды і дадатковы час, у сэрыі пасьляматчавых хакейных пэнальці госьці намаганьнямі Ёзэфа Стракі здабылі дадатковае ачко.
Але і ж і ачко здабытае “дынамаўцамі” ледзь зноў не высьлізнула [...]
Снежань 30, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ,
ФОТА |
Чытаць болей »

Беларускі пратакольны ўнёсак у 3000-ю перамогу ў НХЛ і 20-ю вікторыю “канадцаў” у чэмпіянаце у гасьцях над “Фларыдай” 5-2 – пас Андрэя Касьціцына. Перамога 5-1 над прамым канкурэнтам “лавін” “Нэшвілам” дазволіла гаспадарам увайсьці ў зону плэй-оф. Руслан Салей правёў на пляцоўцы больш звыклыя для яго 20 хвілін.
Эстафету фокусаў з капялшам ад Андрэя Касьціцына ў гэтай [...]
Снежань 30, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »

Форвард менскага “Дынама” Андрэй Стась прызнаны навічком тыдня ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ). Нападнік правёў чатыры матчы, у якіх аддаў 4 рэзультатыўныя перадачы, паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.
Усяго 20-гадовы Андрэй Стась, брат калішняга абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргея Стася, правёў у гэтым сэзоне за “Дынама” 9 матчаў.
Брамнік рыскага “Дынама” Марцін Прусэк другі раз запар названы лепшым [...]
Снежань 30, 2008 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »
Апошняя сустрэча ХК “Гомель” і “Юнацтва” (Менск) (4-2) была аздобленая бойкай брамнікаў абедзьвух каманд, што ўспыхнула за 8 сэкундаў да заканчэньня матчу. Трыбуны адразу ж ахрысьцілі яе бойкай за месца ў складзе зборнай Беларусі. Нагадаем, што Ігар Брыкун і Сцяпан Гарачэўскіх называліся Эдуардам Занкаўцом першымі кандыдатамі на месца трэцяга брамніка нацыянальнай зборнай нашай краіны. Мы [...]
Снежань 29, 2008 | Апублікавана ў
ВІДЭА,
САМ-НАСАМ |
Чытаць болей »

Пасьля неверагодна пасьпяховага дня для Андрэя Касьціцына і яго “Манрэаля” удала распачаў свой НХЛаўскі дзень і Міхаіл Грабоўскі. Ізноў пачало працаваць спалучэньне беларуса са шведам Нікласам Хагманам: Міхаіл зарабіў асыстэнцкі бал, дзесяты у сэзоне, працягнуўшы шайбу праз усю пляцоўку. На гэтым добрыя навіны для беларуса скончыліся – гульня перайшла на бок “Вашынгтона” Аляксандра Авечкіна.
Снежань 29, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »

Даволі ўдала, нягледзячы на вельмі хуткі гол у свае вароты, распачаўшы чарговую сустрэчу з лідэрам Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ), менскае “Дынама” ў выніку саступіла з лікам 3:6. “Бела-блакітныя” згулялі ўнічыю 3:3 першы пэрыяд, а потым прапусьціўшы адну шайбу ў другім і дзьве ў трэцім, ізноў-такі не набралі аніводнага ачка і засталіся на 22-м месцы ў [...]
Снежань 28, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Вяртаньне беларусаў на лёд пасьля ўзнаўленьня ад траўм аказалася сапраўды па-каляднаму чароўным і сьвяточным. Наваполацкі “канадзец” Касьціцын-старэйшы зарабіў своё першы ў кар’еры хет-трык, атрымаў порцыю кампліментаў ад трэнера Гі Карбона ды быў прызнаны лепшым гульцом дня. А адзіны беларускі абаронца ў НХЛ закінуў доўгачаканую першую шайбу ў сэзоне.
Снежань 28, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »