
Андрэй Касьціцын
У дванаццаці згуляных мінулай ноччу гульнях каманды абышліся без дадатковага часу, вызначаўшы пераможцу за 60 хвілін. На лёд выходзілі і ўсе чатыры прадстаўнікі Беларусі ў мацнейшай хакейнай лізе сьвету. І што здараецца, як і выяўленьне мацнейшых у асноўны час, апошнім часам нячаста – каманды ўсіх беларусаў перамаглі. А Андрэй Касьціцын быў прызнаны першай зоркай супрацьстаяньня яго “канадцаў” з “шаблямі” з Баффала.
Вынікі 29 лістапада:
Манрэаль – Баффала – 3-2
Самая працяглая за ўсю гісторыю 100-гадовага самага тытулаванага клюбу НХЛ хатняя сэрыя з сямі сустрэчаў распачалася з перамогі ў шмат чым дзякуючы братам-беларусам: Андрэй Касьціцын адзачыўся голам і асыстэнцкім балам, а Сяргей, хоць і правёў на лёдзе з-за трох выдаленьняў ня шмат часу на пляцоўцы, двойчы знаходзіўся на лёдзе падчас выніковых кідкоў “канадцаў” (агулам беларусы прынялі ўдзел ва ўсіх трох узяцьцях варот “шабляў”).
Усе тры выніковыя стрэлы, маючага праблемы ў атацы “Манрэалю” прыйшліся на другі перыяд. Першы гол стаў заслугай выключна Андрэя: атакаваўшы супернікаў у чужой зоне, ён скарыстаўся памылкай абаронцы і добра згуляў на падборы пасьля свайго ж кідка: абвёў Патрыка Лаліма і завёў шайбу ў сетку.
Пераможны ж гол у сустрэчы правёў Андрэй Маркаў, які праз некалькі секунд пасьля недакладнага кідка з блізкай адлегласьці Андрэя Касьціцына, усё ж даслаў шайбу па назначэньні.

Ну і разьбярыся хто тут дзе: Раман Хамрлік і Патрык Калета - Photo by Andre Ringuette/NHLI via Getty Images
Каларада – Тампа Бэй – 4-3
Таронта – Філядэльфія – 4-2

"Лісты" і "лётчыкі" памялі адзін аднаму ня толькі бакі: Джош Грэттан і Анрэ Даво - Photo By Dave Sandford/Getty Images
Статыстыка беларусаў:
Руслан Салей – 16:52, 4 кідкі.
Сяргей Касьціцын – 8:07, +2, 1 кідок, 6 хв.
Андрэй Касьціцын – 15:17, 1+1, +2, 3 кідкі, першая зорка гульні.
Міхаіл Грабоўскі – 19:37, 2 кідкі, 2 хв.
Бостан – Дэтройт – 4-1

Мэт Ханвік і Мэні Фэрнандэс бароняць "логава" ад "налёту" "крылаў" - Photo by Brian Babineau/NHLI via Getty Images
Сэнт-Луіс – Эдмантан – 2-4
Лас-Анджэлес – Чыкага – 5-2

Некаралеўскі дайвінг у "заплыве" "караля" Аляксандра Фралова - Photo by Juan Ocampo/NHLI via Getty Images
Айлендэрс – Аттава – 4-2
Каламбус – Вашынгтон – 3-0

Брэнт Джонсан бароніць "капіталістычныя" уладаньні ад Сьціва Нэша і Фрэдрыка Модзіна - Photo by Jamie Sabau/NHLI via Getty Images
Піцбург – Ню-Джэрсі – 4-1

Яўген Малкін ідзе на захоп валоданьняў Скота Клемэнсана - Photo by Gregory Shamus/NHLI via Getty Images
Нэшвіл – Мінэсота – 2-6

Гаспадарам "драпежнікам" не стымаць "дзікіх" - Photo by John Russell/NHLI via Getty Images
Фінікс – Сан – Хасэ – 2-3
Калгары – Ванкувэр – 3-1
Агляд гульняў чытайце на сайце пазьней.
- Хет-трыкі рускіх і перамогі беларусаў - у аглядзе НХЛ за 26 лістапада
- Першая "зорка" Андрэя Касьціцына і супрацьстаяньне рэкордным "акулам" Міхаіла Грабоўскага - "беларускі" дзень НХЛ за 2 сьнежня
- Дзьвюхачковы ўклад Сяргея Касьціцына ў канадскім дэрбі і другія лакальныя разборкі ў НХЛ 20 лістапада
- Ці адбудзецца абмен Лекавалье ў Манрэаль?
- Буліты "Манрэаля" і хет-трык Бранстрама













