Бясплатны хостынг

Перамогі лідэраў і “беларускі” уклад у дасягненьні “капіталістаў” – у фотааглядзе 11-ці гульняў НХЛ за 28 лістапада

Апублікавана Дзяніс Талпека on Ліс 29th, 2008 у рубрыцы НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

НХЛ

НХЛ

Пасьля сьвяточнага Дня Падзякі, які адзначаўся ў ЗША ў чацьвер, амэрыканскія каманды вярнуліся на лёд. За акіянам мінулай ноччу было згуляна 11 гульняў.

Вашынгтон – Манрэаль – 3-0

Жазэ Тэадор 28-мю “выратаваньнямі” зарабіў 26-ты “сухі” матч у кар’еры. Са сваім былым клюбам Тэадору давялося сустрэцца толькі ў другі раз. Мінулы быў жудасным: 8 прапушчаных шайбаў ад “канадцаў” 21 кастрычніка ў форме “Каларада”.

Перамога для “капіталістаў-сталічнікаў” стала сёмай запар дома, а агулам за сэзон яны маюць цудоўныя +9=1-0. Калі ж улічыць і гульні мінулага сэзону, то з сакавіка-2008 сэрыя выглядае +15=1-0. А для трэнера Бруса Будро вікторыя стала 50-й з таго часу як ён прыняў “Вашынгтон”. Для гэтага яму спатрэбілася толькі 84 гульні – найлепшы паказчык у гісторыі для “Кэпіталз”. Нагадаем, што да гэтага з камандай працаваў трэнер беларускай зборнай Глен Хэнлан. Так што ў дасягненьні Будро ёсьць і “беларускі” уклад.

Што ж да “канадыенс”, то яны без траўміраваных лідэра атак Алекса Тэнгуэя і тафгая Жоржа Ларака выглядалі неяк зусім блекла. Магчыма, вярнуцца да былога тэмпу “Манрэалю” дапаможа 7-гульнявая хатняя сэрыя гульняў, якая распачнецца ўжо сёньня гульнёй з “Баффала”. Цікава, што ў 100-гадовай гісторыі каманды гэта дамашняя пабыўка будзе самай працяглай за ўвесь час! Наступную гульню на выездзе “канадцы” згуляюць толькі 16 сьнежня.

Жазэ Тэадор засушыўшы засмуціў былых партнёраў

Жазэ Тэадор "засушыўшы" засмуціў былых партнёраў

Фінікс – Каларада – 2-1

Рашаючым фактарам у гульні ў Арызоне, як і ў сталіцы краіны, стала бліскучая гульня брамніка – Мікаэля Тэлквіста, які зрабіў 37 “сэйваў”. Трэнер прайграўшых “лавін”, якія ізноў абыходзіліся без лідэра Джо Сакіка, здолеўшага правесьці толькі адну зьмену ў гульні перад тым як пайсьці ў раздзявальню, Тоні Граната, нягледзячы на паразу, адзначыў: “Калі мы працягнем гуляць так як рабілі гэта сёньня, павінна стаць так, што большасьць разоў перамога будзе даставацца нам”.

“Кайоты” без Олі Ёкінена выйшлі на 50%-вы ўзровень і зараз займаюць 9-ты радок у табліцы канфэрэнцыі.

Пол Шцясны і камапнія здаліся пад напорам маладняка Вялікага Ўэйна - Photo by Norm Hall/NHLI via Getty Images

Пол Шцясны і камапнія здаліся пад напорам маладняка Вялікага Ўэйна - Photo by Norm Hall/NHLI via Getty Images

З шайбай Руслан Салей

З шайбай Руслан Салей

На лавіну Петэра Будаі ўзабраўся кайот Кайл Таррыс

На "лавіну" Петэра Будаі ўзабраўся кайот Кайл Таррыс

Руслан Салей і Джордан Леапольд не падзяляюць буйнай радасьці Раяна Сьміта, сьвяткуючага свой гол

Руслан Салей і Джордан Леапольд не падзяляюць буйнай радасьці Раяна Сьміта, сьвяткуючага свой гол

Статыстыка беларусаў:

Руслан Салей – 24:15, +1, 3 кідкі.
Сяргей Касьціцын – 15:52, 2 хв.
Андрэй Касьціцын – 11:33, -1, 2 кідкі.

Бостан – Ню-Ёрк Айлендэрс – 7-2

У гульні адзначыліся выніковымі баламі адразу 12 “мядзьведзяў”. 2 галы на рахунку Майкла Райдэра.

“Беарс”, прапусьціўшы першымі, не пакінулі шанцаў гасьцям у трэцім перыядзе 5-1. Перамога ў сустрэчы, перад пачаткам якой каманды хвілінай памяці аддалі сваю павагу пайшоўшаму з жыцьця былому настаўніку “Бостна” Арману “Беп” Гвідаліну (82 гады), стала 10-й для гаспадароў у гэтым месяцы, для брамніка Мэні Фэрнандэса – 6-й запар пасьля няўдалага першага зьяўленьня на лёдзе.

Мілан Лючыч і Пер-Ёхан Аксэльсан абмяркоўваюць пляны на гульню перад яе пачаткам - Photo by Steve Babineau/NHLI via Getty Images

Мілан Лючыч і Пер-Ёхан Аксэльсан абмяркоўваюць пляны на гульню перад яе пачаткам - Photo by Steve Babineau/NHLI via Getty Images

Баффала – Піцбург – 4-3

2 галы Сідні Кросбі не дапамаглі “пінгвінам” атрымаць перамогу: упершыню за сэзон яны, выйграючы пасьля двух перыядаў, пакінулі пляцоўку, прайграўшы ў асноўны час (дагэтуль былі 7 перамог і 4 “нічыі”).

Камэры накіраваны на супрацьстаяньне пінгвінаў і шабляў

Камэры накіраваны на супрацьстаяньне "пінгвінаў" і "шабляў"

Яўген Малкін за лік 2-х асыстэнцкіх балаў павялічыў свой рахунак да 37-мі ачкоў і працягвае знаходзіцца на першым радку ў снайперскай гонцы.

Галкіпер-навічок Піцбурга, нягледзячы на цэлы шэраг бліскучых сэйваў, утрымаць перавагу над шаблямі ня здолеў

Галкіпер-навічок "Піцбурга", нягледзячы на цэлы шэраг бліскучых сэйваў, утрымаць перавагу над "шаблямі" ня здолеў

“Шаблі” пасьля файнага старту +8=2-2 замарудзілі тэмп +3=1-6, знаходзячыся зараз за межамі зоны плэй-оф. Пол Гостад (2+0) і Дру Стаффард (2+1) дазволілі крыху наблізіцца да яе.

Дэтройт – Каламбус – 5-3

Госьці толькі 16 разоў кідалі па варотах Крыса Осгуда, але гэта не перашкодзіла ім трымаць у напружаньні трэбуны да сама канца гульні: толькі за 2 хвіліны да сырэны Марыян Хосса падвоіў перавагу, закінуўшы свой другі гол, а за 7 сэкунд да заканчэньня сутрэчы закінуўшы ў пустыя вароты Крыс Дрэйпер зрабіў у меньшасьці лік канчатковым.

Ізноў спрацавала паўэр-плэй-брыгада чырвоных крылаў

Ізноў спрацавала паўэр-плэй-брыгада "чырвоных" крылаў

Расейскі абаронца “Блю Джэкетс” Фёдар Цюцін, які закідвае зусім ня часта, адзначыўся дублем.

Даллас – Сан-Хасэ – 2-6

Ужо не зьдзіўляе ўпэўнены ход па жыстанцыі “акул”, якія з 39-цю ачкамі зараз узначальваюць лігу і стартавалі лепш за ўсю сваю невялікую пакуль гісторыю. Дадаўшы ўдалымі трэйдамі ў міжсэзонны час парачку добрых абаронцаў, “Сан-Хасэ” закрыла праблемы, з-за якіх давялося разьвітацца ў мінулым сэзоне з плэй-оф. А зараз каліфарнійцы ўжо карыстаюцца пладамі сваёй палітыкі: у гэтай гульні лепшымі ізноў былі прызнаны абаронцы Дэн Бойл (2+0) і Роб Блэйк (1+1), якіх звыкла падтрымаў лідэр атак Джо Торнтан (0+2).

Як лёгка Роб Блэйк зьбіў з ног Крыса Коннэра, так і акулы без праблем праглынулі зорак

Як лёгка Роб Блэйк зьбіў з ног Крыса Коннэра, так і "акулы" без праблем "праглынулі" "зорак"

“Зоркі” могуць пакуль напэўна радавацца толькі набліжаючамуся юбілею самага выніковага амэрыканскага хакеіста за ўсю гісторыю хакея Майка Мадана, якому каб стаць 31-м гульцом, пераадолеўшаму адзнаку 1300 набраных ачкоў у НХЛ, не хапае толькі 2 балы.

Фларыда – Ню-Ёрк Рэйнджэрс – 3-4 (бул.)

Рэйнджэры падстралілі пантэр толькі ў сэрыі булітаў

"Рэйнджэры" "падстралілі" "пантэр" толькі ў сэрыі булітаў

Мікалай Жэрдзеў голам і вырашальным булітам прынёс цяжкую перамогу, нягледзячы на лідэрства на 3-й хвіліне гульні 2-0, над “пантэрамі”, замацаваўшы “Рэйнджэрс” на лідэрскай прыступцы Ўсходу.

Дэвід Бут, які кідаў за сустрэчу па варотах гаспадароў 8 разоў, аднавіў раўнавагу за 1:33 да сырэны. У сукупнасьці з 43-ма “сэйвамі” Крэйга Андэрсана гэта дазволіла “Фларыдзе” пакінуць апошні радок у канфэрэнцыі, параўняўшыся з прайграўшымі ў Мінэсоце “маланкамі”.

Філядэльфія – Караліна – 2-3 (АТ)

Аўтар дубля Сяргей Самсонаў  прымае віншаваньні ад партнёраў

Аўтар пераможнага голу Сяргей Самсонаў прымае віншаваньні ад партнёраў

Перарвалася як 6-гульнявая пераможная сэрыя “лётчыкаў”, так і самая працяглая ў кар’еры 9-матчавая выніковая Сімона Ганье (5+11).

Перамога ж “ураганам” дазволіла застацца ў зоне плэй-оф і глядзець наперад з аптымізмам.

Майкл Набл і Энтон Бабчук на пятаку ураганаў - Photo by Len Redkoles/NHLI via Getty Images

Майкл Набл (нумар 22) і Энтон Бабчук на "пятаку" "ураганаў" - Photo by Len Redkoles/NHLI via Getty Images

Мінэсота – Тампа Бэй – 4-2

Венсан Лекавалье і Эрык Беланжэ - Photo by Bruce Kluckhohn/NHLI via Getty Images

Венсан Лекавалье і Эрык Беланжэ (нумар 25) - Photo by Bruce Kluckhohn/NHLI via Getty Images

Перамога над адным з аўтсайдэраў лігі стала для “дзікіх” першай у сэзоне у сытуацыі, калі яны прайгравалі пасьля двух перыядаў. Іх брамнік Ніклас Бэкстрам зрабіў 35 “сэйваў”.

Анахайм – Чыкага – 1-0

Ні Марцін Хаўлат ні хто іншы не разсушылі Ёнаса Хілера - Photo by Jeff Gross/Getty Images

Ні Марцін Хаўлат, ні хто іншы не "разсушылі" Ёнаса Хілера - Photo by Jeff Gross/Getty Images

Акрамя “шотаўта” швэйцарца Марціна Хілера гульня адзначылася двума гістарычнымі падзеямі: віншаваньнем згуляўшага нядаўна ў Сэнт-Луісе 1000-ую гульню ў лізе Брэта Хэдзікана і 606-м зьяўленьнем на лёдзе ў кашульцы “Дакс” Цеему Селяне – столькі ж як і Пол Карыя. Больш мае толькі Сьціў Руччын (616), які гуляў за каманды ў сэзоны 1994-2004.

Атланта – Нэшвіл – 3-4

Драпежнікі пакалацілі дзятлаў

"Драпежнікі" калоцяць "дзятлаў"

“Нэшвіл” у Атланце не перамагаў з 1999-га году (за гэты час было +0=1-3). Сэрыя перарвалася дзякуючы голу першага выбару “драпежнікаў” на драфце-2003 Раяна Сатэра. За гэты час ён адзначыўся 19 разоў (тры сёлета): “Класнае пачуцьцё! Я думаю, што сёмая гульня Кубка Стэнлі – гэта таксама файна, але і гэты гол будзе для мяне асаблівым”.

Драпежная радасьць перамогі

"Драпежная" радасьць перамогі

Сёньня ў НХЛ пройдзе 12 гульняў. Асаблівую ўвагу з іх прыцягне матч “Бостан” – “Дэтройт”. Беларускія гульцы са сваімі камандамі выйдуць на лёд сваіх гарадоў супраць клюбаў з параўнальнымі са сваімі турнірнымі паказчыкамі: “Таронта” і “Манрэаль” прымуць канкурэнтаў з Філядэльфіі і Баффала адпаведна, а “Каларада” сустрэнецца дома з завязшай на дне сваёй канфэрэнцыі “Тампай”.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!