Бясплатны хостынг

Жыгер пакінуў “Анахайм” па сямейных абставінах

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 28th, 2008 у рубрыцы МІЖ ІНШЫМ.... Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Жан-Себасьцьян Жыгер // Фота: Chris Carlson/Associated Press

Асноўны брамнік “Анахайм Дакс” Жан-Себасьцьян Жыгер атрымаў дазвол пакінуць каманду па сямейных абставінах, якія застаюцца нераскрытымі, паведамляе CBC.

Жыгер ужо паехаў дахаты ў Манрэаль і ня вернецца ў каманду да ўікэнда, таму ўжо ў пятніцу ў матчы супраць “Чыкага Блэкхоўкс” месца на апошнім рубяжы давядзецца заняць швэйцарскаму брамніку Ёнасу Хільлеру.

На гэты момант Хільлер мае на сваім рахунку 4 перамогі ў асноўны час і адну ў дадатковы, а таксама адну паразу ў дадатковы час. У васьмі гульнях дзе яму давялося выходзіць на лёд, ён прапускаў у сярэднім па 2.40 шайбы за гульню.

На дапамогу швэйцарцу з фарм-клюбу “Дакс” “Аёва Чопс”, што выступае ў АХЛ, выкліканы 26-гадовы Дэвід Ле-Ніво. Ён быў задрафтаваны “Фініксам” у 2002 годзе пад агульным 46 нумарам і на гэты час правёў у НХЛ 21 гульню зь якіх 5 скончыліся перамогай у асноўны час, а яшчэ 9 – у дадатковы. У сярэднім Дэвід прапускаў 3.38 шайбы за гульню.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!