Бясплатны хостынг

Рэваншу з “Салаватам” не атрымалася

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 28th, 2008 у рубрыцы КХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Лёгкага жыцьця ня абяцаем! // Фота: khl.ru

Лёгкага жыцьця ня абяцаем! // Фота: khl.ru

Учора хатнім матчам супраць чэмпіёна Расіі ўфімскага “Салавата Юлаева” працягнулася сэрыя сустрэч менскага “Дынама” на ўласнай пляцоўцы менскага Палацу спорту. Здаецца, што пакрысе набіраючая хаду “бела-блакітная” каманда, ужо перастала быць тым хлопчыкам для біцьця, якім была яшчэ зусім нядаўна. Як бы хто не адносіўся да паўночнаамэрыканскіх трэнэраў, але замена заакіянскага Джыма Х’юза на амаль што тутэйшага Васіля Спірыдонава дала свой плён. І ўчорашні матч стаў таму дадатковым пацьверджаньнем.

Той, хто сачыў за нядаўняй сустрэчай “Дынама” з “Салаватам” ва Ўфе, той памятае словы беларускага трэнэра, які паабяцаў што ў Менску лёгкага жыцьця саперніку ён ня абяцае. А калі ўлічваць зь якімі праблемамі гаспадары тады змаглі атрымаць перамогу, адчуваеш нейкую гордасьць за каманду ад якой яшчэ зусім нядаўна не пляваўся мабыць толькі лянівы. Хай не адразу, хай ня ў поўнай меры, але ж тое, што словы трэнэра ня застаюцца толькі словамі стала бачна амаль што з першых хвілінаў сустрэчы. І няхай уфімцы скарысталіся правам мацнейшага і адкрылі лік у матчы ўжо на трэцяй хвіліне, але ж усяго праз дзесяць хвілінаў наперадзе была ўжо менская каманда. На гол у выкананьні зараджаючага Андрэя Куцейкіна і Ўладзіміра Анціпава, які трапна падставіў клюшку пад моцны кідок партнэра ад блакітнай лініі, менчукі праз дзьве хвіліны адказалі дакладным кідком Яраслава Чупрыса, а крыху пазьней наперад каманду вывеў Дзьмітры Дудзік.

Пасьля індывідуальнага праходу Чупрыса поўз правы борт быў пакінуты “з носам” Перажогін, а сам “Чупа” аб’ехаўшы вароты кінуў скрозь натоўп у дальні кут. Госьці задумаліся… і з гатоўнасьцю акупавалі блакітную лінію гаспадароў. На шчасьце гэтым разам добра згуляла абарона і далей падапечных Сяргея Міхалёва не пусьцілі. Але ж уфімцы так моцна налягалі на лінію атакі, што ў выніку прапусьцілі выпад у свой бок. Дзьмітры Дудзік, атрымаўшы з левага боку дыяганальную перадачу ад Аляксея Страхава, ня сустрэўшы перад сабой аніякай перашкоды тонка кінуў у правую “дзявятку” і не пакінуў Аляксандру Яроменку аніводнага шанцу на выратаваньне.

Маючы на таблё хоць невялічкую, але ўсё ж такі перавагу, менчукі не сышлі ў абарону. Адзін за адным “бела-блакітныя” стваралі хай і нячастыя, але ж дастаткова вострыя моманты каля брамкі гасьцей і раз за разам застаўлялі брамніка расейскай зборнай хвалявацца. Але ж хапіла нашых землякоў толькі на першы і частку другога пэрыяду. “Салават Юлаеў”, які безумоўна мае перавагу ў клясе, паказаў хто ў матчы сапраўдны фаварыт і роўна праз 20 хвілінаў пасьля першай шайбы як пад капірку выклаў і другую. Гэтага разу зараджаў Ігар Шчадзілаў, а ўдакладняў кідок Аляксандр Перажогін.

Шкада, але на трэцюю дваццаціхвілінку менчукоў яўна не хапіла… Тады, калі трэба было лавіць “Салават” на памылках, якіх дарэчы было дастаткова, “Дынама” раз ад разу прапускала контратакі ўфімцаў. Адна з такіх контратак стала рэзультатыўнай. Леаш Чэрмак, што замяніў у зьвяне Міхала Мікескі траўмаванага Канстанціна Кальцова, зь нязручнай рукі замкнуў перадачу чэха.

Ну а надалей спрацаваў усім вядомы хакейны прынцып: не забіваеш ты – забіваюць табе. Не скарыстаўшыся аніводным момантам дзеля таго, каб перавесьці гульню ў авэртайм, “Дынама” дазволіла давесьці перавагу госьцяў да дзьвюх шайб. Памылка Віталя Коваля, які яўна не заўважаючы Перажогіна зь Цярэшчанкам паехаў на падбор шайбы, каштавала менчукам голу ў пустыя вароты і ў выніку ачковага папаўненьня сваёй скарбонкі. Нават гол Андрэя Міхалёва зь перадачы Бэна Кляймэра меней чым за хвіліну да заканчэньня матчу ўжо нічога не вырашаў. Далей лёгка было спрагназіраваць як замену беларускага брамніка на шостага палявога гульца, так і апошні гол “Салавата” па пустой “рамцы”. Апошні, дарэчы, дазволіў усё таму ж Цярэшчанку запісаць на свой рахунак галявы дубль.

Галоўны трэнэр “Салавата Юлаева” Сяргей Міхалёў, які звычайна ня ўпусьціць магчымасьці каб пажартаваць пад час прэсавай канфэрэнцыі, гэтым разам абышоўся бяз жартаў і зноў адзначыў добры фізычны стан “Дынама”: “Матч у Менску стаў працягам нашай нядаўняй сустрэчы ва Ўфе. “Дынама” здорава бяжыць у атаку і добра дзейнічае ў абароне“. А вось што да Спірыдонава, дык Васіль Пятровіч калі й быў незадаволены канчатковым лікам сустрэчы, дык яўна гэтага не паказваў: “Гуляць на роўных з адным з лідэраў чэмпіянату нам складана, але ж мы паказалі добры хакей. Выніковы рэзультат сустрэчы прадвызначыла высокая індывідуальная майстэрства ўфімцаў“.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Рэваншу з “Салаватам” не атрымалася”

  1. Тат Нуш says:

    КЛАІ ЛАСКА УБЯРЫЦЕ ГЭТАГА БАРАБАНШЧЫКА-ЗВАНАРА!!!!УСЕ МАЗГІ АД”ЕЎ!!!!У ТОПКУ ЯГО!!!!

  2. hockeyby.org says:

    Усе так рэклямуюць гэтага ўдарніка барабаннай працы! Мабыць і мне схадзіць паглядзець? ;)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!