Бясплатны хостынг

Фінансавая крыза накрыла “Хімвалакно”

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 28th, 2008 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Эмблема "Хімвалакно" (Магілёў)Магілёўскае “Хімвалакно” здаецца напаткала сусьветная фінансавая крызыс. Як паведамляе “Прессбол” са спасылкаю на інтэрнэт-газэту “Час Саюза”, каманду нагналі вялікія фінансавыя праблемы. Два з трох генэральных спонсараў — хімічны прамысловы гігант ААТ “Магілёўхімвалакно” і РУП “Магілёўаблгаз” — ня забясьпечваюць клюб грашовымі сродкамі ў неабходным аб’ёме ўжо на працягу трох месяцаў. Адсутнасьць належнага фінансаваньня вымусіла каманду жыць у крэдыт. Пастаўшчыкі прадуктаў харчаваньня, мэдыкамэнтаў і аднаўленчых сродкаў пакуль спраўна працягваюць выконваць абумоўленыя дамовай абавязацельства. А вось пастаўка інвэнтару, у прыватнасьці клюшак па спэцзаказах, прыпыненая. Няма ў дружыны і ўласнага аўтобуса.

Дырэктар магілёўскага клюбу Аляксей Мінкін так камэнтуе сытуацыю: “Мы сапраўды зазналі вызначаных праблемаў. Прадпрыемствы “Магілёўхімвалакно”, “Магілёўаблгаз” і “Белнафтахім” працягваюць падтрымліваць клюб, аднак ня ў тых аб’ёмах, якія былі зацьверджаныя Магілёўскім аблвыканкамам. У выніку непаразуменьня фінансаваньне засталося на ўзроўні 2006 году. На дадзены момант запазычанасьць клюбу складае блізка пяцісот мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы сышлі на арэнду арэны, камунальныя паслугі, гасьцініцу і іншыя бытавыя патрэбы. Нягледзячы на ўсе нашы цяжкасьці, гульцы спраўна атрымоўваюць тое, што абумоўлена па кантракце. Выйсьці з сытуацыі якая склалася мы можам толькі аб’яднаўшы ўсе намаганьні. Ужо пасьпелі заручыцца падтрымкай новага дырэктара ААТ “Магілёўхімвалакно”. Разьлічваем, што да 1 студзеня яны пагасяць сваю частку даўгоў. Спадзяемся на разуменьне і падтрымку ад іншых арганізацый“.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!