Бясплатны хостынг

Рыскае “Дынама” правяло ратацыю гульцоў з “Рыгай-2000″

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 27th, 2008 у рубрыцы КХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Віктар Бліноў

Віктар Бліноў

Трэнэрскі штаб “Дынама” (Рыга) на чале з Юліюсам Шуплерам прыняў рашэньне адправіць у фарм-клюб форвардаў Віктара Блінова, Юрыса Шталса і Тома Хартманіса. У зваротным кірунак выкліканыя гульцы лініі атакі Айгарс Цыпрус і Гінтс Мейя, а таксама абаронца Алег Сарокін, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

Сарокін, набіраючы фізычныя кандыцыі пасьля траўмы пахвіны, правёў у складзе “Рыгі-2000″ дзьве апошніх гульні Адкрытага чэмпіянату Беларусі. Да атрыманьня пашкоджаньня 34-гадовы абаронца пасьпеў правесьці за “Дынама” 12 матчаў рэгулярнага сэзону КХЛ.

Другі дасьведчаны гулец Айгарс Цыпрус сэзон таксама пачынаў у галоўнай камандзе. Аднак пасьля трох згуляных матчаў вэтэран быў перададзены ў фарм-клюб, дзе ў 18 гульнях набраў 13 (5+8) заліковых ачкоў.

У сваю чаргу для Гинтса Мейи гэта першы выклік у “Дынама”. Дзьве апошнія сустрэчы “Рыгі-2000″ у Адкрытым першынстве Беларусі Юліюс Шуплер назіраў увачавідкі і гульня 21-летняга форварда зрабіла на трэнэра належнае ўражаньне. Мейя пасьля 24 праведзеных матчаў забіў 10 галоў, зрабіў столькі жа рэзультатыўных перадач і зараз зьяўляецца лепшым бамбардзірам фарм-клюбу.

У распараджэньне трэнэра “Рыгі-2000″ Харальда Васільева адбылі Віктар Бліноў, Юрыс Шталс і Том Хартманіс, які эпізадычна зьяўляўся на лёдзе падчас уральскага турнэ “Дынама”, але вялікую частку сэзону выступаў менавіта ў фарме (18 гульняў, 4+5). Бліноў узяў удзел у 24 матчах КХЛ, займаючы пазыцыю цэнтральнага форварда ў чацьвёртым зьвяне. У сярэднім ён праводзіў на пляцоўцы 8 хвілін 16 сэкунд за матч або крыху болей за 12 зьмен, набраўшы пры гэтым 3 (2+1) бала за рэзультатыўнасьць, каэфіцыент карыснасьці “-7″ і 16 хвілін штрафу. Шталс, які правёў у “Рызе-2000″ ўвесь мінулы сэзон, у КХЛ сабраў наступныя статыстычныя паказчыкі: 19 гульняў (7:06 у серад./матч), 1+2, нэўтральны каэфіцыент карыснасьці і 8 хвілін штрафу.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!