Бясплатны хостынг

7 лістапада – чырвоны дзень і амэрыканскага календара

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 8th, 2008 у рубрыцы ДУМКІ ЎСЛЫХ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Майк Мадана

Майк Мадана

За акіянам гэтую дату амэрыканскія заўзятары хакея будуць памятаць яшчэ працяглы час.

Менавіта ў гэты дзень год назад Майк Мадана апярэдзіў Філа Хаўсьлі (1232) ў сьпісе амэрыканскіх бамбардзіраў НХЛ, выйшаўы на першы радок. Той дзень быў сапраўды сьвяточным для капітана “Даласа”: ён тройчы ускалыхнуў сетку за сьпіною брамніка “Сан-Хасэ” (двойчы за першыя 5 хвілін гульні!) і яго з рэкордам тады павіншаваў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы.

На сёньняшні дзень у яго 1283 ачкі. Бліжэйшы з працягваючых кар’еру гульцоў амэрыканец – Джэрэмі Ронік з “Філадэльфіі”. Сярод дзеючых хакеістаў у Лізе Мадана па ачках – на пятым радку пасьля Джо Сакіка (1629), Марка Рэккі (1381), Брэндана Шэнахана (1340) і Матса Сундзіна (1321).

Па словах суперзоркі (ва ўсіх сэнсах зоркі), ён зьбіраецца граць да заканчэньня сэзону 2009/2010, таму амэрыканскі рэкорд мусіць павялічыцца і дасягнуць адзнакі 1300 балаў.

Майк Мадана ўсю кар’еру правёў у адным клюбе. Толькі склалася так, што яго “зоркі” перасунуліся з Мінэсоты у Далас, ператварыўшыся з “паўночных” у проста “зорак”. І шматгадовага капітана каманды можна лічыць сапраўднай магазоркай гэтых гарадоў і паўночнаамэрыканскага хакею наогул.

Майку належаць рэкорды па колькасьці праведзеных гульняў за “Зорак” (1320), галоў (528), перадач (755), і тых жа паказчыкаў у плэй-оф – гульняў (174), галоў (58), перадач (87). Таксама ён больш за ўсіх амэрыканцаў засмучаў брамнікаў каманд-супернікаў “зорак” (528) і яго паказчык гульняў у плэй-оф сярод усіх народжаных у Злучаных Штатах хакеістаў – найлепшы.

Але самы дарагі з усіх яго тытулаў, безумоўна, Кубак Стэнлі, які ён узьняў над галавой у 1999-м.

800px-modano_record_goal.jpg

Майк Мадана б'е рэкорд Філа Хаўсьлі 7 лістапада 2007 г. // Фота: Elliot from Castro Valley, California, USA

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!