Бясплатны хостынг

Беларускі пойнт “Манрэаля”: агляд дня ў НХЛ

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 8th, 2008 у рубрыцы НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

NHL_Day_Moments_2008.11.07_006.JPG

Яраслаў Галак

Сёньня ўначы Сяргей і Андрэй Касьціцыны зарабілі братэрскі гол, выратавалі ачко для каманды і чакаюць сёньняшняй сустрэчы з мінулагоднім партнёрам па камандзе Міхаілам Грабоўскім і яго “Таронта”.

Мінулай ноччу (вядома, па беларускім часе) адбыліся чатыры чарговыя гульні ругулярнага сэзону НХЛ. Як і ўчора, на лёд выходзілі два беларусы, але ж гэтага дня імі сталі браты Касьціцыны.

Касьціцыны напрыканцы трэцяга перыяду перавялі гульню ў авэртайм. Андрэй падабраў шайбу каля борту ў баку ад брамкі, праехаў за вароты і адпасаваў на Сяргея, які з блізкай дыстанцыі аднавіў раўнавагу ў гульні 3-3. Табло паказвала лічбы 0:40,9 – менавіта гэтых 40 секундаў “Блю Джэкэтс” не хапіла, каб адолець “Канадцаў” у асноўны час.

Што не змаглі зрабіць у 60 хвілін асноўнага часу і за 5 авертаймаўскага, атрымалася ў сэрыі булітаў. “Манрэаль” ня здолеў са сваіх двух кідкоў закінуць Сьціву Мэнсану, а “Каламбус” выкарыстаў абедзьве свае магчымасьці на 100%.

NHL_Day_Moments_2008.11.07_011.JPG

R.J. Umberger of the Columbus Blue Jackets celebrates after scoring his goal against Jaroslav Halak of the Montreal Canadiens. (Photo by Jamie Sabau/NHLI via Getty Images)

Для брамніка “Каламбуса” гэтая сустрэча была другой у кар’еры НХЛ. 4-га лістапада ён быў выкліканы на зьмену траўміраванаму Паскалю Леклеру, у сераду дапамог адолець “Эдмантан”, учора прыйшла чарга яшчэ адных канадцаў. 34 “сэйвы” – добры пачатак прафэсійнай кар’еры. “Гэта безумоўна клясна: дзьве перамогі ў двух гульнях!” – словы першай зоркі пасьля сустрэчы.

Яшчэ адзін навічок лігі Дэрык Брасар, які лідыруе ў сьпісе “першасэзоншчыкаў” лігі з паказчыкам 12 ачкоў у 12-ці гульнях, стаў трэцяй зоркай і закінуў у сэрыі пасьляматчавых хакейных пэнальці. На пачатку сэзону ў АХЛ Мэнсан выратоўваў у сэрыях булітаў чатыры разы: “Ведаеце, гэта сапраўды весела выяўляць пераможцу па “шотаўтам”, асабліва калі сустракаеш перамогу. Ды і закінутыя два галы дадалі ўпэўненасьці перад другім кідком супернікаў“. Яго, дарэчы, выконваў старэйшы Касьціцын.

Такім чынам, перарвалася сэрыя “Манрэалю”, які перамог у чатырох гульнях у гасьцёх і ў трох апошніх наогул. Дарэчы, амэрыканскія статыстыкі падлічылі, што гэта першая перамога “канадыэнс” з 23-га лістапада 1977-га ў штаце Агаё, калі мацнейшым ў гульні стаў неіснуючы зараз “Кліўленд Баронс” 2-1. Праўда, сустрэч з “Блю Джэкэтс” у “канадцаў” за ўсю гісторыю было на выездзе толькі дзьве.

На варотах “Манрэалю” замест ужо звыклага маладзёна Коры Прайса зьявіўся навічок Яраслаў Галак: 25 з 28-мі сэйваў і асноўны брамнік мае магчымасьць падрыхтавацца да сёньняшняга канадскага “беларускага” дэрбі з “Таронта” Мішы Грабоўскага.

“Канадцы” хоць і прайгралі, але набранае імі ачко можна лічыць сапраўды беларускім. Для Андрэя Касьціцына асыстэнцкі бал стаў трэцім у сэзоне і ўжо другім пасьля траўмы. І добра, што дапамог галявым яго зрабіць менавіта яго брат, які закінуў свой трэці гол. Упэўненасьці гэта павінна дадаць і аднаму і другому.

Са статыстычных паказчыкаў беларусаў адзначым, што яны скончылі гульню з карыснасьцю +1. Андрэй кідаў па варотах тройчы, Сяргей – 2 разы. Старэйшы на лёдзе правёў 14:55, малодшы 14:20, прычым Сяргея, як і заўжды, выкарыстоўваюць як у большасьці, так і ў “кілінг”-брыгадзе.

КАЛАМБУС – МАНРЭАЛЬ 4-3 бул (1-1, 0-0, 2-2, 0-0, 1-0)
07.11.2008 @ 19:07 EST, Нэшнлуайд Арэна (Каламбус), 14603 глядача
Судзьдзі: Дэн О’Рурк, Джасьцін Сэнт-П’ер, Дэрэк Нансэн, Эндзі Мак-Элман.
Галы: 06:52 1-0 Р.-Дж. Амбэргер (Дж. Чымэра, Р. Нэш); 15:08 1-1 А. Тэнгуэй (К. Хігінс, Р. Ланг -больш.); 42:51 1-2 П. Брысбоа (А. Кавалёў, Т. Плеканэц – больш.); 45:21 2-2 М. Мэтот (Р. Нэш, Я. Хейда); 45:55 3-2 Ф. Модзін (Ф. Цюцін, Я. Хейда); 59:19 3-3 С. Касьціцын (А. Касьціцын, Т. Плеканэц); К. Хусіліяс (пер. буліт).
Штрафы: 14-16 (2-0, 4-10, 8-4, 0-2).
Кідкі: 28-37 (8-19, 8-7, 10-8, 2-3).
Брамнікі: С. Мэйсан (64:50, 3-37) – Я. Галак (64:45, 3-28).
Зоркі: С. Мэйсан (КАЛ), Я. Хейда (КАЛ), Д. Брассард (КАЛ).

У астатніх учорашніх гульнях:

  • “Караліна”, дзякуючы двум галам у трэцім перыядзе, змагла адолець “Сэнатарз” 2-1;
  • “Атланта” у авертайме перамагла “Сэйбрз” 5-4. У пераможцаў дублі на рахунку Браяна Літла (яго 7-мы і 8-мы гол) і аўтара апошняй шайбы, які якасна згуляў на падборы, Джэйсана Уільямса (агулам мае 5 галоў), асыстэнцкі хэт-трык – у Вячаслава Казлова (6 перадач у сэзоне);
  • Марк Пэрыш хэт-трыкам (да гэтай сустрэчы закідваў толькі аднойчы) дапамог “Даласу” адолець “Анахайм” 5-2.

КАРАЛІНА – АТАВА 2-1 (0-0, 0-1, 2-0)
07.11.2008 @ 19:07 EST, RBC Цэнтр (Ролі), 15206 глядачоў
Судзьдзі: Майк Хазэнфратц, Дэн О’Хэларан, Марк Вэлер, П’ер Шампо.
Галы: 38:08 0-1 М. Фішэр (Д. Альфрэдсан, К. Шубэрт); 51:06 1-1 Д. Сайдэнберг (Р. Уітні, Дж. Корва – больш.); 57:20 2-1 Дж. Корва (Р. Брындамур, Т. Глісан).
Штрафы: 12-14 (6-4, 2-4, 4-6).
Кідкі: 30-23 (9-12, 8-6, 13-5).
Брамнікі: М. Лейтан (59:54, 1-23) – М. Гербер (58:54, 2-30).
Зоркі: Дж. Корва (КАР), Д. Сайдэнберг (КАР), М. Лейтан (КАР).

БАФАЛА – АТЛЯНТА 4-5 ат (2-1, 2-2, 0-1, 0-1)
07.11.2008 @ 19:37 EST, HSBC Арэна (Бафала), 18466 глядачоў
Судзьдзі: Кэры Фрэйзер, Том Коваль, Браян Мач, П’ер Рэйскот.
Галы: 04:12 0-1 Дж. Уільямс (І. Кавальчук, Э. Крыстэнсэн); 08:15 1-1 К. Мак-Артур (Х. Тальліндэр); 18640 1-2 А. Каталік (Д. Рой, Ц. Коналі – больш.); 23:58 2-2 Б. Літл (В. Казлоў, Т. Энстрам); 27:30 3-2 М. Афінагенаў (Т. Нуммінен); 35:02 3-3 Б. Літл (В. Казлоў, Н. Хавелід); 35:52 4-3 Т. Ванэк (Ц. Коналі, Д. Рой – больш.); 48:00 4-4 Т. Уайт (Б. Літл, В. Казлоў – больш.); 60:48 4-5 Дж. Уільямс (І. Кавальчук, Р. Хэнсі – больш.).
Штрафы: 8-8 (0-4, 4-4, 2-0, 2-0).
Кідкі: 32-26 (12-7, 12-12, 8-4, 0-3).
Брамнікі: Р. Мільлер (60:46, 5-26) – Ё. Хэдберг (60:48, 4-32).
Зоркі: Т. Ванэк (БАФ), Б. Літл (АТЛ), Д. Рой (БАФ).

АНАХАЙМ – ДАЛАС 2-5 (1-2, 0-2, 1-1)
07.11.2008 @ 19:05 PST, Хонда Цэнтр (Анахайм), 17048 глядачоў
Судзьдзі: Марк Джоанэт, Роб Мартэл, Лоні Кэмэран, Скот Дрыскол.
Галы: 07:07 0-1 Ф. Брунстром (М. Рыбейра, Б. Морраў); 10:44 0-2 М. Пэрыш (Ш. Эверы, П. Бушэр – больш.); 17:28 1-2 Б. Морысан (Р. Картэр, Ц. Селянэ); 21:13 1-3 М. Пэрыш (М. Рыбейра, Б. Рычардс – больш.); 25:52 1-4 М. Пэрыш; 49:01 1-5 Б. Рычардс (С. Отт, Ц. Дэйлі); 50:35 2-5 С. Нідэрмаер (К. Пронгер, Р. Гецлаф – больш.).
Штрафы: 19-19 (6-2, 9-9, 4-8).
Кідкі: 30-26 (10-8, 12-10, 8-8).
Брамнікі: Ж.-С. Жыгер (25:52, 4-13), Ё. Хілер (34:08, 1-13) – М. Турка (2-30).
Зоркі: М. Пэрыш (ДАЛ), Б. Рычардс (ДАЛ), К. Куніц (АНА).

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!