Бясплатны хостынг

Беларуская моладзь прайшла ў паўфінал “2008 World Junior A Challenge”

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 7th, 2008 у рубрыцы ЗБОРНЫЯ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

2008-11-06_BLR-GER-7.jpg

Віталь Бялінскі

Сёньня чарговую сустрэча за акіянам правяла на турніры “2008 World Junior A Challenge” у Канадзе маладзёжная зборная нашай краіны. Пераможца гэтага чвэрцьфіналу патрапіць ў паўфінале на зборную Заходняй Канады, якую нашы хлопцы, дарэчы, перамаглі ў стартавым матчы ў сэрыі булітаў. За перамогай нашых суайчыньнікаў над зборнай Нямеччыны (7-5) назірала 1622 гледача.

Сапраўдным героем сустрэчы стаў Сяргей Дрозд, які адзначыўся “фокусам з капялюшам” у трэцім пэрыядзе, прынёс перамогу камандзе і быў прызнаны лепшым у складзе беларускай зборнай. Пасьля гэтага матчу ў Сяргея на рахунку ўжо 7 галоў у трох сустрэчах – сапраўдны грасмэйстэрскі вынік!

Сапраўдная перастрэлка пачалася ўжо ў першым пэрыядзе, які каманды скончылі з лікам 4-2. Беларусы пасьля голу Ігара Варашылава ў меньшасьці на 4-й хвіліне пасьпелі пабываць і ў скуры прайграючых (1-2 на 11-й), але добра справіліся з выклікам немцаў. Павел Дашкоў, Дзьмітры Корабаў і зноў Ігар Варашылаў дазволілі партнёрам пайсьці на перапынак у добрым настроі.

У другім пэрыядзе ў большасьці вызначыліся немцы. І не стала неспадзяванкай, што гэта адбылося ў няроўных складах: у гэтай дваццаціхвілінцы было зафіксавана адразу 7 выдаленьняў – тры зь іх з беларускага боку.

А потым быў “хет-трык” Сяргея Дразда, дзякуючы якому каманда павяла 7-3 і, напэўна, крыху супакоіўшыся ў канцоўцы дазволіла двойчы адзначыцца хакеістам Нямеччыны.

Дзякуй, хлопцы, за перамогу! Посьпехаў у наступнай сустрэчы! Беларусь падтрымлівае вас!

У другім чвэрцьфінале сустракаліся зборныя Расіі і ЗША. Амэрыканцы перамаглі з разгромным лікам 8-2 і ў паўфінале згуляюць са зборнай Усходняй Канады. Паўфіналы і матч за 5-6 месца адбудуцца заўтра 8 лістапада.

БЕЛАРУСЬ – НЯМЕЧЧЫНА 7-5 (4-2, 0-1, 3-2)
06.11.2008, 20:30 (Менск), Эджвуд Цэнтр, Кэмрос, 1622 гледача
Судзьдзі: Дэйў Дьюіс, Раян Доўсан, Грэхэм Бэгг
Галы: 03:12 1-0 І. Варашылаў (М. Сусла – меньш.); 06:11 1-1 С. Рупрых (А. Хюбшэр); 10-13 1-2 Б. Брукнэр (С. Рупрых); 12:07 2-2 П. Дашкоў (А. Кувэка, Д. Верамейчык); 14:52 3-2 Д. Корабаў (А. Кувэка, П. Дашкоў); 19:25 4-2 І. Варашылаў (С. Дрозд, У. Міхайлаў); 27:47 4-3 С. Рупрых (А. Хюбшэр, Т. Рыттэр – больш.); 50:21 5-3 С. Дрозд (Д. Корабаў, І. Шынкевіч – больш.); 52:20 6-3 С. Дрозд (Д. Корабаў, А. Гарошка – больш.); 54:07 7-3 С. Дрозд (І. Варашылаў – больш.); 56:31 7-4 А. Хюбшэр (П. Роль, Б. Брукнэр – больш.); 58:46 7-5 Т. Рыттэр (А. Хюбшэр, С. Штурм).
Брамнікі: В. Бялінскі (5-26) – М. Кельлер (58:57, 7-22).
Штрафы: 52-43 (4-2, 6-8, 42-33)
Кідкі: 22-26 (6-7, 7-8, 9-11).
Лепшыя: Сяргей ДРОЗД (Беларусь) – Штефан РУПРЫХ (Нямеччына).

2008-11-06_BLR-GER-4.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-5.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-6.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-8.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-9.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-11.jpg

Фота: LA Media

2008-11-06_BLR-GER-12.jpg

Фота: LA Media

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Беларуская моладзь прайшла ў паўфінал “2008 World Junior A Challenge””

  1. Demonaz says:

    Навучыцесь пiсаць па-беларуску.

  2. hockeyby.org says:

    а што канкрэтна вас ня ўлаштоўвае?

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!