Бясплатны хостынг

Архіў для ‘Лістапад, 2008’

Першая зорка, два ачкі і тры перамогі беларусаў – НХЛ за 29 лістапада

Першая зорка, два ачкі і тры перамогі беларусаў – НХЛ за 29 лістапада

У дванаццаці згуляных мінулай ноччу гульнях каманды абышліся без дадатковага часу, вызначаўшы пераможцу за 60 хвілін. На лёд выходзілі і ўсе чатыры прадстаўнікі Беларусі ў мацнейшай хакейнай лізе сьвету. І што здараецца, як і выяўленьне мацнейшых у асноўны час, апошнім часам нячаста – каманды ўсіх беларусаў перамаглі. А Андрэй Касьціцын быў прызнаны першай зоркай супрацьстаяньня [...]

Перамогі лідэраў і “беларускі” уклад у дасягненьні “капіталістаў” – у фотааглядзе 11-ці гульняў НХЛ за 28 лістапада

Перамогі лідэраў і “беларускі” уклад у дасягненьні “капіталістаў” – у фотааглядзе 11-ці гульняў НХЛ за 28 лістапада

Пасьля сьвяточнага Дня Падзякі, які адзначаўся ў ЗША ў чацьвер, амэрыканскія каманды вярнуліся на лёд. За акіянам мінулай ноччу было згуляна 11 гульняў.

Ювелірны пас Грабоўскага як унёсак у завалоданьне кавалачкам са сьвяточнага стала – агляд НХЛ за 27 лістапада

Ювелірны пас Грабоўскага як унёсак у завалоданьне кавалачкам са сьвяточнага стала – агляд НХЛ за 27 лістапада

Апошнім вечарам каманды з ЗША адпачывалі, адзначаючы сьвята: на пляцоўкі выходзілі 4 клюба з радзімы гульні на лёдзе. Першая – галодная да перамог – пара канадцаў ў дзень падзякі, які традыцыйна сьвяткуецца ў ЗША ў апошні чацьвер лістапада, 2-ачковую хакейную “індзейку” крыху павялічылі, запатрабаваўшы дабавачку, і падзялілі яе часткі наступным чынам: два дасталіся “сэнатарам”, адну [...]

Жыгер пакінуў “Анахайм” па сямейных абставінах

Жыгер пакінуў “Анахайм” па сямейных абставінах

Асноўны брамнік “Анахайм Дакс” Жан-Себасьцьян Жыгер атрымаў дазвол пакінуць каманду па сямейных абставінах, якія застаюцца нераскрытымі, паведамляе CBC.
Жыгер ужо паехаў дахаты ў Манрэаль і ня вернецца ў каманду да ўікэнда, таму ўжо ў пятніцу ў матчы супраць “Чыкага Блэкхоўкс” месца на апошнім рубяжы давядзецца заняць швэйцарскаму брамніку Ёнасу Хільлеру.
На гэты момант Хільлер мае на сваім [...]

Рэваншу з “Салаватам” не атрымалася

Рэваншу з “Салаватам” не атрымалася

Учора хатнім матчам супраць чэмпіёна Расіі ўфімскага “Салавата Юлаева” працягнулася сэрыя сустрэч менскага “Дынама” на ўласнай пляцоўцы менскага Палацу спорту. Здаецца, што пакрысе набіраючая хаду “бела-блакітная” каманда, ужо перастала быць тым хлопчыкам для біцьця, якім была яшчэ зусім нядаўна. Як бы хто не адносіўся да паўночнаамэрыканскіх трэнэраў, але замена заакіянскага Джыма Х’юза на амаль што [...]

Фінансавая крыза накрыла “Хімвалакно”

Фінансавая крыза накрыла “Хімвалакно”

Магілёўскае “Хімвалакно” здаецца напаткала сусьветная фінансавая крызыс. Як паведамляе “Прессбол” са спасылкаю на інтэрнэт-газэту “Час Саюза”, каманду нагналі вялікія фінансавыя праблемы. Два з трох генэральных спонсараў — хімічны прамысловы гігант ААТ “Магілёўхімвалакно” і РУП “Магілёўаблгаз” — ня забясьпечваюць клюб грашовымі сродкамі ў неабходным аб’ёме ўжо на працягу трох месяцаў. Адсутнасьць належнага фінансаваньня вымусіла каманду жыць [...]

Рыскае “Дынама” правяло ратацыю гульцоў з “Рыгай-2000″

Рыскае “Дынама” правяло ратацыю гульцоў з “Рыгай-2000″

Трэнэрскі штаб “Дынама” (Рыга) на чале з Юліюсам Шуплерам прыняў рашэньне адправіць у фарм-клюб форвардаў Віктара Блінова, Юрыса Шталса і Тома Хартманіса. У зваротным кірунак выкліканыя гульцы лініі атакі Айгарс Цыпрус і Гінтс Мейя, а таксама абаронца Алег Сарокін, паведамляе афіцыйны сайт каманды.

На матчы рыскага “Дынама” можна будзе прайсьці за палову кошту

На матчы рыскага “Дынама” можна будзе прайсьці за палову кошту

На два бліжэйшыя матчы “Дынама” на “Рыга-Арэне” 27 лістапада супраць магнітагорскага “Мэталюрга” і 29 лістапада супраць уфімскага “Салавата Юлаева” школьнікі, студэнты, пэнсіянэры і інваліды змогуць набыць квіткі з 50% зьніжкай. Такія ж правілы дзейнічалі і ўчора на матч супраць чэлябінскага “Трактара”, які рыжане выйгралі з сухім лікам 5-0.
Рыскія хакеісты зазналі восем параз запар у рамках [...]

Хет-трыкі рускіх і перамогі беларусаў – у аглядзе НХЛ за 26 лістапада

Хет-трыкі рускіх і перамогі беларусаў – у аглядзе НХЛ за 26 лістапада

Сёньня ў амэрыканцаў – адзін са сьвяточных дзён, якія прынята праводзіць па-за лядовымі палацамі, гуляць будуць толькі канадцы. А ў перадсьвяточны вечар у НХЛ на лёд выйшлі 24 каманды: усе амэрыканскія і дзьве канадскія.
Перад сьвятам парадавалі сваіх заўзятараў беларускія хакеісты: і “Каларада”, і “Манрэаль” перамаглі. І калі “лавіны” дома адолелі знаходзячагася паблізу з імі самімі [...]

Кубак Палесься-2009 стартуе ў 2008 годзе

Кубак Палесься-2009 стартуе ў 2008 годзе

Турнір Кубак Палесься, які ўжо стаў традыцыйным, адбудзецца гэтага разу ў сьнежні гэтага году і адразу ў трох гародах: Гомелі, Жлобіне і Кіеве, паведамляе Фэдэрацыя хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ). Улічваючы той факт, што пад час лютаўскага міжнароднага перапынку пераважная колькасьць зборных будзе занятая адборачнымі турнірамі на Алімпіяду-2010, ФХРБ вырашыла гэтага разу правесьці турнір у сьнежні. Такім чынам у 2008 годзе адбудзецца адразу два Кубка Палесься: адзін ужо прайшоў у лютым, а другі стартуе літаральна праз тры тыдні.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!