
ХК "Віцебск"
Сёньня ў Віцебску стартаваў “Лядовы кубак Віцебск-2008″ у якім бяруць удзел выхаванцы хакейных школаў 1999 году народжаньня, паведамляе афіцыйны сайт ХК “Віцебск”. На змаганьні прыехалі каманды з Менску, Масквы, Санкт-Пецярбургу, Стаўрапаля і вядома ж бяруць удзел хлопцы з хакейнай школі Віцебску. Урачыстае адкрыцьцё турніру адбылося сёньня а 13:00. Пераможцы турніру, а таксама матч за 3 месца адбудзецца ў нядзелю 2 лістапада.
Матч за 3 месца стартуе а 8:30 у нядзелю, а 10:15 пачнуцца фінальныя змаганьні. Урачыстае закрыцьцё турніру і ўзнагароджаньне ўдзельнікаў завершыць “Лядовы кубак”.













