
"Дынама" (Менск)
Сёньня у межах чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) менскае “Дынама” прымала “Нафтахімік” з Ніжнекамску. Канчатковы лік у матчы 4:1 на карысьць гаспадароў пляцоўкі быў зафіксаваны яшчэ ў другім пэрыядзе. Спачатку Яраслаў Чупрыс у першым пэрыядзе галявым дублям адкрыў рахунак у матчы, а потым, пасьля адзінай шайбы госьцяў у выкананьні Ладзіслава Кона, справу давялі да пераможнага фіналу Аляксей Страхаў і Максім Балмачных. Абодва вызначыліся, калі менская каманда мела на аднаго палявога гульца болей.
Нарэшце “Дынама” пакрысе пачало выходзіць з першапачатковай крызы, а новы настаўнік каманды Васіль Спірыдонаў здаецца знайшоў патрэбныя словы для гульцоў і эфектыўныя мэтады кіраваньня камандай. Гэтая перамога стала пятай для менскай каманды ў КХЛ і ўсяго толькі другой на ўласнай арэне.
Пасьля гэтай перамогі “Дынама” мае на сваім рахунку 20 заліковых ачкоў і ўсё яшчэ займае астатняе месца ў дывізіёне Баброва. Адставаньне ад навакузьнецкага “Мэталюрга”, які займая пяты радок, складае 7 ачкоў.
- Менскае "Дынама" здабывае перамогу на старце КХЛ
- Рэваншу з "Салаватам" не атрымалася
- Хакеісты менскага "Дынама" набіраюць ачкі ў чацьвёртым матчы запар
- Васіль Спірыдонаў: "Грубая памылка судзьдзі наклала адбітак на гульню"
- "Дынама" - "Салават Юлаеў" 3-6: брамнікі не выратоўваюць, Мялешка не забівае, Балмачных траўмуецца













