Бясплатны хостынг

Клімін і Брыкун у “Дынама” не зьбіраюцца

Апублікавана hockeyby.org on Кас 31st, 2008 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Міхаіл Клімін

Міхаіл Клімін

Ігар Брыкун

Ігар Брыкун

Апошнім часам сярод гомельскіх заўзятараў ходзяць чуткі наконт таго, што лепшага бамбардзіра ХК “Гомель” Міхаіла Кліміна і галкіпэра каманды Ігара Брыкуна забірае ў свае лавы менскае “Дынама”, што зараз прадстаўляе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Апошнім часам менская каманда праводзіць масавую чыстку сярод наяўнага складу і мусіць шукаць новыя штыкі. Каб спраставаць ці наадварот пацьвердзіць чуткі пра пераезд двух гомельскіх гульцоў у КХЛ мы зьвярнуліся да іх за камэнтарыямі.

Міхаіл КЛІМІН (нападнік ХК “Гомель”): “Насамрэч я нічога ня чуў пра тое, што мяне хтосьці запрашаў у “Дынама”. Так і можаце перадаць усім каго гэта цікавіць“.

Ігар БРЫКУН (брамнік ХК “Гомель”): “Што да мяне, дык уласна я ў “Дынама” не зьбіраюся. На мой погляд, калі пайсьці зараз у гэтую каманду ёсьць вялікі шанец сапсаваць свой прафэсійны узровень“.

Міхаіл Клімін зараз з 22 (10+12) ачкамі па сыстэме “гол+пас” падзяляе з нападнікам магілёўскага “Хімвалакна” Андрэям Рамаданаўскім 6-7 радкі ў сьпісе бамбардзіраў беларускай Экстралігі. На ягоным рахунку таксама 12 хвілінаў штрафнога часу. Паказчык карыснасьці Міхаіла Кліміна складае +4.

Ігар Брыкун, які атрымаў запрашэньне да складу нацыянальнай зборнай Беларусі, зараз займае першае месца ў Экстраліге па надзейнасьці (94.2 % у 13 матчах). Прапускаючы ў сярэднім па 1.83 шайбы за гульню (5 паказчык у Экстралізе), ён дапамог “Гомелю” здабыць перамогу ў 11 матчах. Таксама на рахунку 22-гадовага галкіпэра 1 “сухі” матч.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!