Першая трэнэрская адстаўка бягучага сэзону ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) адбылася ў “Чыкага Блэкхокс”, дзе Дэні Савара на пасадзе настаўніка каманды замяніў Жаэль Кэнэвіль, паведамляе афіцыйны сайт каманды.
У рэгулярным чэмпіянаце 2008/2009 “Ястрабы” правялі ўсяго чатыры матчы, прычым за дзень да адстаўкі яны здабылі першую ў сэзоне перамогу (4:1 у матчы супраць “Фінікса”). Нягледзячы на гэта, ў чацьвер генэральны мэнэджэр “Чыкага” Дэйв Тэлан абвесьціў пра адстаўку Савара, які ўзначальваў каманду з лістапада 2006 году і змог перамагчы ў 65 са 147 матчаў.
“Гэта самае жорсткаэ рашэньне, якое мне даводзілася прымаць на гэтай пасадзе. Дэны – выдатны хлопец, ён быў мне за брата, мы ўсе яго любім. Я адказны за гэтае рашэньне. У нас маладая каманда і новы вопытны трэнэр – Жаэль Кэнэвіль – унясе ў яе неабходны балянс“, – сказаў Тэлан.
“Хакейны бізнэс вельмі цяжкі. Усе ўдалыя трэнэры, такія як Троц, Хічкок, Эньдзі Мюрэй, трэніруюць як мінімум дзесяць гадой. З моладзю працаваць вельмі няпроста. І рашэньне пра звальненьне Савара было прынятае ўсёй арганізацыяй. Гэта ня прыхаць аднога чалавека“, – заявіў вядомы хакейны адмысловец Скоці Боўмэн, які зараз працуе кансультантам у “Чыкага”.
Сам жа Дэні Савар быў моцна падаўлены такой навіной. “Я разьбіты і расчараваны, мне балюча. Але нягледзячы ні на што, я жадаю “Чыкага” посьпехаў. Мне прыемна было працаваць у гэтым клюбе, я настойліва працаваў і задаволены тым, што зрабіў. Нашая моладзь зараз мае магчымасьць быць лепшай на лёдзе“, – сказаў пасьля адстаўкі ўжо былы трэнэр “Ястрабаў” у інтэрвію Chicago Daily Herald, паведамляе “Спорт-Экспресс”.














