
National Hockey League
Сёньня ўначы адбыліся 5 гульняў у НХЛ. “Манрэаль Канадзіенс” братоў Касьціцыных здабыў вельмі цяжкую перамогу на сваёй пляцоўцы. Толькі ў сэрыі булітаў яны змаглі перамагчы “Бостан Бруінс” з агульным лікам 4:3. Нажаль, беларусы вызначыліся толькі штрафным часам – 4 хвіліны для Андрэя і 2 для Сяргея Касьціцына.
У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі. “Бафала” ў гасьцях перайгралі “Рэйджэрс 3:1, “Чыкага” Мікалая Хабібуліна, які дарэчы быў прызнаны трэцяй зоркай дня, з лікам 4:1 выйграла дома ў “Фінікса”. Закінуўшы па адной шайбе ў кожным перыядзе, “Эдмантан” зь мінімальным адрывам выйграў на выезьдзе ў “Анахайма” 3:2, а “Далас” з “Нэшвілам парадавалі заўзятараў ажно дзесяцьцю закінутымі шайбамі на дваіх. Выніковы лік у астатнім матчы 6:4 і перамога “Зорак” не ў апошнюю чаргу стала магчымай дзякуючы хет-трыку Фабіяна Бранстрама. Цікава, што для 23-гадовага швэда гэта гульня стала першай у НХЛ. Такая заслуга маладога хакеіста была заўважана і ён быў названы першай зоркай дня.
- Вал кідкоў і брамнікі-героі - у фотааглядзе дня НХЛ
- Расейскі "ураган" з Вашынгтону разбурае "ураганаў": агляд дня ў НХЛ
- Дзьвюхачковы ўклад Сяргея Касьціцына ў канадскім дэрбі і другія лакальныя разборкі ў НХЛ 20 лістапада
- Беларускі пойнт "Манрэаля": агляд дня ў НХЛ
- Няўдалая бітва за лідэрства для аднаго "беларускага" клюба і запаветны радок - для другога: агляд дня ў НХЛ













