
Сёньня ў Віцебску стартаваў “Лядовы кубак Віцебск-2008″ у якім бяруць удзел выхаванцы хакейных школаў 1999 году народжаньня, паведамляе афіцыйны сайт ХК “Віцебск”. На змаганьні прыехалі каманды з Менску, Масквы, Санкт-Пецярбургу, Стаўрапаля і вядома ж бяруць удзел хлопцы з хакейнай школі Віцебску. Урачыстае адкрыцьцё турніру адбылося сёньня а 13:00. Пераможцы турніру, а таксама матч за 3 [...]
Кастрычнік 31, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Сёньня у межах чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) менскае “Дынама” прымала “Нафтахімік” з Ніжнекамску. Канчатковы лік у матчы 4:1 на карысьць гаспадароў пляцоўкі быў зафіксаваны яшчэ ў другім пэрыядзе. Спачатку Яраслаў Чупрыс у першым пэрыядзе галявым дублям адкрыў рахунак у матчы, а потым, пасьля адзінай шайбы госьцяў у выкананьні Ладзіслава Кона, справу давялі да пераможнага [...]
Кастрычнік 31, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Апошнім часам сярод гомельскіх заўзятараў ходзяць чуткі наконт таго, што лепшага бамбардзіра ХК “Гомель” Міхаіла Кліміна і галкіпэра каманды Ігара Брыкуна забірае ў свае лавы менскае “Дынама”, што зараз прадстаўляе Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Апошнім часам менская каманда праводзіць масавую чыстку сярод наяўнага складу і мусіць шукаць новыя штыкі. Каб спраставаць ці наадварот [...]
Кастрычнік 31, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Першая трэнэрская адстаўка бягучага сэзону ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) адбылася ў “Чыкага Блэкхокс”, дзе Дэні Савара на пасадзе настаўніка каманды замяніў Жаэль Кэнэвіль, паведамляе афіцыйны сайт каманды.
У рэгулярным чэмпіянаце 2008/2009 “Ястрабы” правялі ўсяго чатыры матчы, прычым за дзень да адстаўкі яны здабылі першую ў сэзоне перамогу (4:1 у матчы супраць “Фінікса”). Нягледзячы на гэта, [...]
Кастрычнік 19, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »

Пад час прэсавай канфэрэнцыі галоўны трэнэр расейскага клюбу “Крышталь” (Саратаў), што выступае ў вышэйшай лізе, Генадзь Цыгураў адказаў на пытаньне карэспандэнтаў пра прычыны сьмерці Аляксея Чэрэпанава.
“Я не магу сказаць чыя віна. Скажу толькі аб тым, што ўся бяда ідзе зь дзіцячага хакею. Нярэдка займаюцца зь дзецьмі некваліфікаваныя і нявопытныя трэнэры, якія ня маюць пэдагагічнай адукацыі. [...]
Кастрычнік 19, 2008 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »

Сёньня ўначы адбыліся 5 гульняў у НХЛ. “Манрэаль Канадзіенс” братоў Касьціцыных здабыў вельмі цяжкую перамогу на сваёй пляцоўцы. Толькі ў сэрыі булітаў яны змаглі перамагчы “Бостан Бруінс” з агульным лікам 4:3. Нажаль, беларусы вызначыліся толькі штрафным часам – 4 хвіліны для Андрэя і 2 для Сяргея Касьціцына.
У іншых матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі. “Бафала” ў [...]
Кастрычнік 16, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »

Менскае “Дынама”, якое прадстаўляе Беларусь у КХЛ, падпісала кантракт з 24-гадовым абаронцам Андрэям Спірыдонавым, які напярэдадні разарваў адносіны з хабараўскім “Амурам”. Адначасова менская каманда паведаміла пра тое, што нападнік “бела-блакітных” Джэф Плат прыняў рашэньне пайсьці з каманды, якая ўжо афіцыйна адзаявіла канадскага форварда.
Кастрычнік 15, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Як паведамляе афіцыйны сайт Фэдэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь (ФХРБ), сёньня раніцай адбылося паседжаньне дысцыплінарнага камітэту ФХРБ, на якім разглядалася пытаньне пра дыскваліфікацыю хакеіста клюбу “АСК-Огрэ” Айварса Гайсіньша, які пасьля сутыкненьня з гульцом каманды “Хімвалакно” у матчы 4 кастрычніка ўдарыў у твар лайнсмэна Валера Жука, які суправаджаў яго да лавы запасных.
Галоўны судзьдзя матчу Аляксандр Запольскі наклаў [...]
Кастрычнік 15, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Абаронца хакейнага клюбу “Шыньнік” (Бабруйск) Дзьмітры Корабаў пракамэнтаваў гульню ягонага клюбу супраць наваполацкага “Хіміка-СКА” (5:3).
“Гульня ішла на прыстойных хуткасьцях, даволі жорстка. Мы стварылі шмат галявых момантаў, але ж, як заўсёды, не рэалізавалі іх“.
За бабруйскую каманду, якая зьяўляецца базай для моладзевай зборнай Беларусі, двойчы забіў Сяргей Калюбакін і па адной шайбе закінулі Ігар Варашылаў, Сяргей Кіслы [...]
Кастрычнік 15, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Учора клюб “Квэбэк Рэмпартс”, дзе гуляе Міхаіл Стэфановіч, раструшчыў у гасьцях клюб “Райн-Наранда Хаскіс” з лікам 7:1. Гэтая перамога стала для “Квэбэка” шостай на старце сэзону, якая была здабыта ў гасьцях, і дазволіла клюбу паўтарыць сваё дасягненьне на старце сэзэну 1970 году. Але ж імкнуцца камандзе яшчэ ёсьць куды. Найлепшы старт “рэгуляркі” QMJHL быў прадэманстраваны [...]
Кастрычнік 15, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »