Згодна з новым рэглямэнтам правядзеньня 17 Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (АЧРБ) з гэтага году значна пашырыліся магчымасьці камандаў па абменах гульцоў. Сваім рашэньнем Фэдэрацыя хакею Беларусі (ФХРБ) адмяніла паняцьце трансфэрных вокнаў і зараз каманды змогуць мяняцца гульцамі ў будзь які зручны для іх час, але ж толькі да 31 студзеня 2009 году. Але ж гульцоў, што ёсьць навучэнцамі сваёй хакейнай школы, клюб можа заяўляць і пасьля гэтай даты.
Яшчэ адным паслабленьнем стала тое, што дазаявіць новых гульцоў клюб мае права не пазьней як за 24 гадзіны да пачатку матча.
Крыху зьмяніліся і ўмовы арэнды хакеістаў. З гэтага сэзону ў арэнду іншаму клюбу могуць быць адпраўлены толькі гульцы 1989 году нараджэньня ці маладзейшыя і выключна да 31 студзеня 2009 году. Гульцы, якім ўжо мінула 20 гадоў, ня могуць быць арэндаваныя ні на якіх умовах.















Спасибо за Ваш труд!
Автор, а вы не из москвы?
Спасибо за материал, понравилось, буду заходить.
На шчасьце мы не з Масквы.
Борис, этим товарищам пофиг на твой сайт, они тупо оставляют ссылки на свои сайты, чтобы они поднимались в поисковых системах.