
Маючы стартаваць днямі сэзон 2008/09 стане самым насычаным за 45-гадовую гісторыю кіеўскага “Сокала”. Флягман украінскага хакею возьме старт адразу ў трох чэмпіянатах — Расіі, Беларусі і Украіны, а таксама пазмагаецца за выхад да фінальнай стадыі Кантынентальнага кубку!
Верасень 8, 2008 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »

Згодна з новым рэглямэнтам правядзеньня 17 Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (АЧРБ) з гэтага году значна пашырыліся магчымасьці камандаў па абменах гульцоў. Сваім рашэньнем Фэдэрацыя хакею Беларусі (ФХРБ) адмяніла паняцьце трансфэрных вокнаў і зараз каманды змогуць мяняцца гульцамі ў будзь які зручны для іх час, але ж толькі да 31 студзеня 2009 году. Але ж гульцоў, [...]
Верасень 7, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

У маючым стартаваць 9 верасьня 2008 г. 17 адкрытым (міжнародным) чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь (АЧРБ) у параўнаньні зь мінулым годам зьмяніўся час пачатку матчаў, якія выпадаюць на суботу, нядзелю і дні дзяржаўных сьвятаў. Так каманды, што гуляюць у Экстралізе будуць пачынаць гульню а 13:00, а вось каманды Вышэйшай лігі на чатыры гадзіны пазьней у суботу (а [...]
Верасень 7, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ |
Чытаць болей »

Сёньня на сваім афіцыйным сайце Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) паведаміла пра вынікі прыёму заявак на правядзеньне чэмпіянату сьвету ў 2014 годзе. Краіны, якія жадалі прыняць у сябе сусьветнае першынства, мусілі падаць заяўку ў IIHF да 1 верасьня гэтага году. Сам жа чэмпіянат адбудзецца вясною 2014 года, усяго праз тры месяцы пасьля заканчэньня зімовай Алімпіяды ў [...]
Верасень 5, 2008 | Апублікавана ў
ЗБОРНЫЯ |
Чытаць болей »

Дамовы аб трансьляцыі матчаў КХЛ, апроч тэлеканала “Спорт” падпісаныя з тэлеканаламі Латвіі, Беларусі і Казахстана, гэта значыць краінамі, чыім клюбам маецца быць дэбютаваць у КХЛ. Акрамя таго, трансьляваць расійскі хакей жадаюць і ў Эўропе, а на паказ матчаў плэй-оф у Паўночнай Амэрыцы гатовы раскашэліцца тэлеканал ESPN 360, паведамляе “Спорт-экспресс”. Тэлеканал Eurosport 2 гатовы выкупіць эксклюзіўныя [...]
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
НХЛ |
Чытаць болей »

Рыскае “Дынама” стала пераможцам першага матчу ў гісторыі Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ). Паядынак які стартаваў у аўторак Адкрытага чэмпіянату Расіі па хакеі ў Хабараўску паміж мясцовым “Амурам” і “Дынама” завяршыўся са рахункам 4:2 у карысьць рыжан.
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Як паведаміла сёньня расійскае інфармацыйнае агенцтва “РИА-Новости” са спасылкаю на афіцыйны сайт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (ІІХФ), у дэбютным сэзоне хакейнай Лігі чэмпіёнаў усе каманды будуць гуляць у форме Reebok. Хакейная Ліга чэмпіёнаў з удзелам 14 наймацнейшых каманд Эўропы з сямі краінаў, у тым ліку расійскіх “Салавата Юлаева” (Уфа) і “Мэталюрга” (Магнітагорск), стартуе 12 верасьня. Дамова [...]
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
МІЖ ІНШЫМ... |
Чытаць болей »

Менскае “Дынама” перамагло новакузьнецкі “Мэталюрг” у стартавым матчы Кантынэнтальнай хакейнай лігі. Гульня прайшла 2 верасьня ў Новакузьнецку і завяршылася з рахункам 5:4 на карысьць менчукоў. Асноўны час матчу не выявіў пераможцу, а на 4-й хвіліне авертайма амэрыканскі абаронца “Дынама” Бэн Кляймэр рэалізаваў лікавую большасьць і прынёс свайму клюбу перамогу. Таксама ў менчукоў шайбы закідвалі Яраслаў [...]
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
БЕЛАРУСЬ,
КХЛ |
Чытаць болей »

Галава падразьдзяленьня “КХЛ Маркетынг” Ільля Качэўрын заявіў, што тэлеканал “Спорт” у прамым эфіры пакажа 150 матчаў чэмпіянату КХЛ, які стартаваў сёньня. У гэты лік уваходзяць 100 сустрэч рэгулярнага чэмпіянату і 50 матчаў плэй-оф. Шмат з гэтых гульняў затым будуць ізноў паказаныя ў этэры ўначы або наступнай раніцай.
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »

Форвард рыскага “Дынама” Аляксандр Ніжывій стаў аўтарам першага гала ў гісторыі Кантынэнтальнай хакейнай лігі (КХЛ). Гэтая падзея адбылося ў стартавым пэрыядзе першага матчу Адкрытага чэмпіянату Расіі па хакеі сэзону 2008/09, у якім у Хабараўску мясцовы “Амур” прымае “Дынама”. Дасьведчаны форвард, раней які бараніў колеру некалькіх каманд расійскай супэрлігі, вызначыўся ў большасці на 13-й хвіліне сустрэчы.
Верасень 2, 2008 | Апублікавана ў
КХЛ |
Чытаць болей »